Са святам вясны, мудрыя людзі

Віншавальныя паштоўкі і салодкае печыва падрыхтавалі да 8 Сакавіка валанцёры клуба “Нам гады не бяда” Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна. Гэтыя падарункі прызначаліся для жыхароў Дома сумеснага самастойнага пражывання аграгарадка Гезгалы.

Туды напярэдадні свята накіраваліся дырэктар Цэнтра Таццяна Нікіпорчык і спецыялісты ўстановы Галіна Касцюк і Алена Якаўчык. У аграгарадку да іх далучыліся работнікі мясцовага Дома культуры пад кіраўніцтвам Святланы Русак і валанцёры Гезгалаўскай школы – Ксенія Шыкуць і Анастасія Жамайтук, якія падрыхтавалі для пажылых людзей невялікі святочны канцэрт.

Жыхароў Дома сумеснага самастойнага пражывання павітала Таццяна Нікіпорчык. І жанчынам, якія сустракаюць свята, і мужчынам, якія ўжо адсвяткавалі Дзень абаронцы Айчыны, яна пажадала моцнага здароўя, даўгалецця, добрых людзей побач, а паколькі лёс звёў іх пад адным дахам – узаемапавагі, мудрасці, станоўчых эмоцый. Дарэчы, мужчыны-насельнікі Дома сумеснага самастойнага прыжывання яшчэ да прыезду гасцей паспелі павіншаваць сваіх суседак-жанчын (на тумбачках красаваліся букеты цюльпанаў). За душэўныя хіты мінулых гадоў кветкі атрымалі і артысты.

А свята прадаўжалася. Было відаць, што пажылыя людзі, слухаючы песні, успамінаюць сваю маладосць, бо на вачах некаторых слухачоў зіхацелі слёзы, а спевакоў яны праважалі шчырымі апладысментамі.

Эстафету віншаванняў пераняла старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа, кіраўнік клуба “Нам гады не бяда” Галіна Касцюк. Прысутным яна пажадала здароўя, пабольш сонечных дзён, цеплыні ў душах, заклікала берагчы адзін аднаго. Галіна Эдвардаўна ўручыла жанчынам паштоўкі і пачастункі ад валанцёраў.

Напрыканцы сустрэчы ў рамках акцыі “Абутак для ўсіх” госці падарылі жанчынам Дома сумеснага пражывання туфлі да новага сезона.

Спецыялісты цэнтра з віншаваннямі і падарункамі завіталі яшчэ і да жыхароў кватэры сумеснага пражывання, якая таксама знаходзіцца ў аграгарадку Гезгалы.

Ірына КАЎКЕЛЬ

 

administrator

Recent Posts

На варце дзяцінства

Неабдуманыя ўчынкі дзяцей і дарослых Чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама было прысвечана прыняццю…

40 минут ago

Дзяржаўная падтрымка. Як датэрмінова выкарыстаць сямейны капітал на адукацыю?

Пра гэта расказала галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Чарняк:…

3 часа ago

Продолжается месячник безопасности труда при проведении уборочных работ

В период активной работы в поле очень важно обеспечить здоровые и безопасные условия труда для…

3 часа ago

Белорусские аграрии намолотили 4 млн тонн зерна

Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

1 день ago

Вас памятае свет уратаваны. Жыццё – у ахвяру за дзясяткі жыццяў

Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…

1 день ago

“Адчыні дзверы ў будучыню для юных фантазёраў”

Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…

1 день ago