— Рыкота адносіцца да мяккіх гатункаў сыроў і з’яўляецца крыніцай кальцыю і карысных бялкоў для арганізма чалавека. Дзякуючы сваім асаблівым уласцівасцям, рыкота з’яўляецца дыетычным прадуктам. У перакладзе з італьянскай мовы назва гэтага сыру абазначае «паўторна выраблены». Блізкімі «роднымі» рыкоты прынята лічыць такія сыры, як маскарпонэ, фета, біягардэ. Упершыню сыр рыкота быў прыгатаваны ў прадмесцях Рыма.
Што тычыцца складу і карысных уласцівасцяў, то рыкота не толькі даволі смачны і пажыўны прадукт, але і вельмі карысны для здароўя. Гэта ідэальна збалансаваная крыніца неабходных для чалавека прыродных рэчываў — альбуміну і глабуліну, якія складаюць асноўную частку бялкоў сыроваткі крыві. Рыкота — выдатная бялковая ежа, якая практычна поўнасцю засвойваецца арганізмам, паляпшае абменныя працэсы і павышае імунітэт.
Выдатныя прафілактычныя і лекавыя ўласцівасці гэтага сыру абумоўлены высокім утрыманнем вітамінаў, мікраэлементаў, а таксама бялкоў, якія лёгка засвойваюцца. У склад рыкоты ўваходзяць вітамін А, вітаміны групы В, значная колькасць кальцыю.
Гэты сыр з’яўляецца важным «будаўнічым матэрыялам» для ўсяго чалавечага арганізма, аказвае спрыяльнае ўздзеянне на нервовую сістэму. Менавіта з гэтай прычыны яго рэкамендуюць абавязкова ўводзіць у рацыён харчавання дзяцей і падлеткаў. Аднак не менш карысна ўжыванне рыкоты для пажылых людзей і тых, хто пакутуе на такія захворванні, як артрыт і артроз. Людзям, якія займаюцца спортам і цяжкай фізічнай працай, таксама рэкамендавана рэгулярна ўжываць рыкоту, таму што яна здольна папоўніць запас сілаў у арганізме. А дзякуючы нізкаму ўтрыманню тлушчоў, сыр рыкота часта ўваходзіць у склад розных дыетычных страваў. Таксама ён вельмі карысны пры гіпертаніі і захворваннях страўнікава-кішачнага тракта.
Запісала І. КАЎКЕЛЬ
18 сентября в здании Дятловского районного исполнительного комитета управляющим делами Гродненского областного исполнительного комитета Курманом…
Более 20% площадей сахарной свеклы убрано в Беларуси, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Минсельхозпрода. По оперативным…
Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил Папу Римского Льва XIV с днем рождения. Об этом БЕЛТА…
Белорусские пятиборцы завоевали 11 наград на чемпионате Европы среди спортсменов до 15 и до 19…
Щедрая белорусская земля в очередной раз доказала: наш второй хлеб достоин самых громких оваций! На…
24 верасня прафсаюзны прыём грамадзян па пытаннях тлумачэння нормаў заканадаўства, якія рэгулююць сферу працоўных і звязаных…