Краязнаўства – адзін з вядучых напрамкаў дзейнасці ў рабоце бібліятэк. Выхаванне любоўю да свайго краю, роднай зямлі, дарагімі сэрцу краявідамі, традыцыямі і добрымі справамі продкаў, знакамітых землякоў — ці не гэта з’яўляецца самым важным ва ўсёй сістэме выхавання?
У Жукоўшчынскай сельскай бібліятэцы — цэнтры духоўна–мастацкай спадчыны створаны краязнаўчы пакой, дзе сабраны матэрыялы пра знакамітых землякоў Ігната Дварчаніна з вёскі Погіры, паэтаў-змагароў П. Граніта, В. Струменя, Г. Праменя, якія жылі і працавалі ў вёсцы Зачэпічы. Ёсць тут і матэрыял пра беларускага мастака дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, члена Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь з 1989 года, які працуе ў тэхніцы габелену — Арсеня Міхайлавіча Двараніна, ураджэнца вёскі Малыя Краглі. Мастак таксама працуе ў жанры жывапісу – партрэт, пейзаж, нацюрморт.
Арсень Дваранін — аўтар многіх праектаў мастацкага аздаблення памяшканняў (Гомельскі музычны каледж, музычная школа і іншыя). Нягледзячы на вялікую творчую працу, мастак часта прыязджае на радзіму ў вёску Малыя Краглі. У жніўні ён наведаў бібліятэку разам з жонкай — мастачкай Ірынай Данілавай, унукамі і сястрой Людмілай Міхайлаўнай. У бібліятэцы адбылося краязнаўчае знаёмства “За гонар маем лічыць земляком”. Прысутныя пазнаёміліся з экспазіцыямі літаратурнага пакоя.
Л. ЦЮЛЕНІНА,
бібліятэкар Жукоўшчынскай сельскай
бібліятэкі — цэнтра духоўна-мастацкай спадчыны
21 июля в 18-47 на линию «101» от очевидца поступило сообщение о том, что в…
21 июля завершился 5-й игровой день открытого летнего чемпионата Дятлово по мини-футболу среди трудовых коллективов…
22 ліпеня спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння выдатнага беларускага літаратуразнаўцы-медыявіста, крытыка, культуролага і нашага…
Добрыя, шчырыя пажаданні, кветкі, урачыстая атмасфера – так у аддзеле ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама на…
Руководитель торгового предприятия за взятку лоббировал производство продукции в определенных бутылках - суд назначил ему…
Пытанне: ці можа малады спецыяліст разлічваць на атрыманне льготнага крэдыту? Адказ: паводле Указа № 631…