Роднае – народнае. Як нараджаецца сапраўдная вясковая проза

У Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі на вячоркі сабраліся аматары беларускай прозы. Яны здзейснілі падарожжа ў сэрца беларускай вёскі праз словы тых, хто піша пра зямлю і душы, што на ёй жывуць.

Навуковы супрацоўнік музея Станіслаў Балабанскі пазнаёміў гасцей з творчасцю Уладзіміра Клімовіча, проза якога – гэта дыялог пакаленняў, боль і мудрасць тых, хто застаўся на зямлі. З цеплынёй гаварылі пра чалавека, усё жыццё якога было аддадзена Дзятлаўшчыне, – педагога, краязнаўцу і захавальніка роднага слова Міхаіла Лук’янчыка. Узгадалі і пра нашага славутага земляка Вячаслава Адамчыка – майстара лірычнай прозы, які ператвараў вясковы быт у вечную паэму.

– Шаноўныя госці! Літаратура – гэта не толькі кнігі на паліцах. Гэта яшчэ і галасы, што жывуць у памяці. Сёння мы адкрываем старонку вуснай гісторыі Дзятлаўшчыны. Успаміны тых, хто паліў печы, ткаў палатно, спяваў на Купалле і вучыў нас любіць свой родны кут. Гэта не выдумка, а жывы голас продкаў, запісаны са слоў старажылаў нашых вёсак, – адзначыў вядучы. – Гэтыя словы – не проста ўспаміны, а карані. Пакуль мы памятаем, як жылі нашы продкі, вёска не памрэ. Яна будзе жыць у нас, у нашай любові да роднай зямлі.

Было заўважана, што памяць жыве, толькі калі яе перадаюць. Гасцей запрасілі стаць не проста слухачамі, а аўтарамі і самім скласці жывое апавяданне пра гісторыю сваёй сям’і, дзе галоўным павінна быць шчырасць, бо менавіта так нараджаецца сапраўдная вясковая проза.

За шчырым вясковым чаяваннем з самаварам прадоўжылася далейшая гутарка – проста, па-суседску, за адным сталом. З цеплынёй дзяліліся ўспамінамі пра сваё дзяцінства, бабуляў і дзядуляў, бацькоў, родныя вёскі.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#годбелорусскойженщины

administrator

Recent Posts

Выязная калегія ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама праходзіць на Дзятлаўшчыне

У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…

41 минута ago

Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…

51 минута ago

Работы на фінішнай прамой

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…

54 минуты ago

«От нас кое-что зависит». Лукашенко высказался о роли Беларуси в структуре европейской безопасности

Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…

2 часа ago

В Беларуси установлен перечень заготовителей и объемы закупок сельхозпродукции для госнужд на 2027 год

Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…

2 часа ago

Спрашивали? Отвечаем…

Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…

2 часа ago