У Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі на вячоркі сабраліся аматары беларускай прозы. Яны здзейснілі падарожжа ў сэрца беларускай вёскі праз словы тых, хто піша пра зямлю і душы, што на ёй жывуць.

Навуковы супрацоўнік музея Станіслаў Балабанскі пазнаёміў гасцей з творчасцю Уладзіміра Клімовіча, проза якога – гэта дыялог пакаленняў, боль і мудрасць тых, хто застаўся на зямлі. З цеплынёй гаварылі пра чалавека, усё жыццё якога было аддадзена Дзятлаўшчыне, – педагога, краязнаўцу і захавальніка роднага слова Міхаіла Лук’янчыка. Узгадалі і пра нашага славутага земляка Вячаслава Адамчыка – майстара лірычнай прозы, які ператвараў вясковы быт у вечную паэму.

– Шаноўныя госці! Літаратура – гэта не толькі кнігі на паліцах. Гэта яшчэ і галасы, што жывуць у памяці. Сёння мы адкрываем старонку вуснай гісторыі Дзятлаўшчыны. Успаміны тых, хто паліў печы, ткаў палатно, спяваў на Купалле і вучыў нас любіць свой родны кут. Гэта не выдумка, а жывы голас продкаў, запісаны са слоў старажылаў нашых вёсак, адзначыў вядучы. Гэтыя словы – не проста ўспаміны, а карані. Пакуль мы памятаем, як жылі нашы продкі, вёска не памрэ. Яна будзе жыць у нас, у нашай любові да роднай зямлі.

Было заўважана, што памяць жыве, толькі калі яе перадаюць. Гасцей запрасілі стаць не проста слухачамі, а аўтарамі і самім скласці жывое апавяданне пра гісторыю сваёй сям’і, дзе галоўным павінна быць шчырасць, бо менавіта так нараджаецца сапраўдная вясковая проза.

За шчырым вясковым чаяваннем з самаварам прадоўжылася далейшая гутарка – проста, па-суседску, за адным сталом. З цеплынёй дзяліліся ўспамінамі пра сваё дзяцінства, бабуляў і дзядуляў, бацькоў, родныя вёскі.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#годбелорусскойженщины

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Дзелавы панядзелак. Эканомія без страты якасці
ГрадусПлюс. Не мая трава, або Каму даглядаць пахаванні?
Сям’я! Служым разам!

Сям’я! Служым разам!

31 августа, 2026

Похожие публикации