Categories: Падзеі

Рэспубліканскі суботнік у Беларусі ў 2017 годзе пройдзе 22 красавіка

Гэта дата вызначана пастановай Савета Міністраў ад 11 красавіка 2017 года нумар 270, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада. Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання і іншым дзяржаўным арганізацыям, падпарадкаваным ураду, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, іншым арганізацыям рэкамендуецца на добраахвотнай аснове правесці рэспубліканскі суботнік на рабочых месцах або ажыццявіць добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан гісторыка-культурных каштоўнасцей, тэрыторый населеных пунктаў, падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых і спартыўна-аздараўленчых лагераў да летняга сезона.

Грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень рэспубліканскага суботніка, у тым ліку на рабочых месцах, у аб’ёмах, вызначаных добраахвотна работнікамі, уключаючы работнікаў, дзейнасць якіх не звязана з вытворчасцю прадукцыі (работ), аказаннем платных паслуг, пералічваюцца праз раённыя і гарадскія выканкамы ў аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам. Аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам пералічваюць 50 працэнтаў паступіўшых грашовых сродкаў Міністэрству фінансаў. Астатнія 50 працэнтаў грашовых сродкаў застаюцца ў распараджэнні аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама і накіроўваюцца на рэканструкцыю, рэстаўрацыю, аднаўленне гісторыка-культурных каштоўнасцей, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы дзяржаўных устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, што забяспечваюць развіццё тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі, стварэнне і развіццё суб’ектаў інавацыйнай інфраструктуры, падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых і спартыўна-аздараўленчых лагераў да летняга сезона. Утрыманне наймальнікамі грашовых сродкаў з заработнай платы работнікаў, для якіх 22 красавіка з’яўляецца рабочым днём, праводзіцца з іх згоды ў памерах, вызначаных добраахвотна самімі калектывамі работнікаў. Пастановай таксама зацверджаны склад рабочай групы па падрыхтоўцы і правядзенні 22 красавіка рэспубліканскага суботніка. Яе ўзначаліў намеснік прэм’ер-міністра Васіль Жарко.

БелТА

administrator

Recent Posts

Ратаўнікі атрымалі перамогу

Напярэдадні Дня пажарнай службы на спартыўнай пляцоўцы раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прайшоў штогадовы раённы…

2 часа ago

Пожар хозяйственной постройки в деревне Коски

21 июля в 18-47 на линию «101» от очевидца поступило сообщение о том, что в…

18 часов ago

Пять игровых дней позади: чемпионат Дятлово выходит на финишную прямую.

21 июля завершился 5-й игровой день открытого летнего чемпионата Дятлово по мини-футболу среди трудовых коллективов…

19 часов ago

Ад родных Рабкоў да сусветнай спадчыны Скарыны: жыццёвы шлях выдатнага земляка

22 ліпеня спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння выдатнага беларускага літаратуразнаўцы-медыявіста, крытыка, культуролага і нашага…

19 часов ago

Ёсць нагода. Сяргею Ігнаціку падзякавалі за бездакорную службу

Добрыя, шчырыя пажаданні, кветкі, урачыстая атмасфера – так у аддзеле ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама на…

23 часа ago

Руководитель предприятия за взятку лоббировал производство продукции в определенных бутылках. Суд вынес приговор

Руководитель торгового предприятия за взятку лоббировал производство продукции в определенных бутылках - суд назначил ему…

23 часа ago