Рэспубліканская перамога

У Мінску адбылося ўзнагароджанне пераможцаў III Рэспубліканскага конкурсу дзіцячага малюнка“Нам мір завешчана берагчы”, арганізатарам якога выступіла Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў.

Галоўная задача конкурсу – звярнуцца да маладога пакалення праз выяўленчыя сродкі выразнасці, далучыць да памяці аб Вялікай Айчыннай вайне.

У фінал прайшлі 63 работы з 2,5 тысячы работ, якія паступілі на конкурс у раённыя саветы ветэранаў.

Дзве вучаніцы Новаяльнянскай дзіцячай школы мастацтваў годна прадставілі сваю ўстанову: ва ўзроставай катэгорыі 10-12 гадоў Ангеліна Шастала заваявала 2 месца з мастацкай работай “Ліст з перадавой”; Ксенія Кушаль была ўзнагароджана дыпломам фіналіста і адзначана спецыяльным прызам за работу “Час мужнасці” ва ўзроставай катэгорыі 13-15 гадоў (настаўніца Алена Гайдук). У малюнках яны выказалі свае эмоцыі, паказалі, як успрымаюць вайну, як яе бачаць. Такія конкурсы выхоўваюць у моладзі патрыятызм і любоў да краіны, павагу да тых людзей, якія аддалі сваё жыццё, абараняючы краіну. Вучні Алены Гайдук неаднаразова станавіліся прызёрамі міжнародных, рэспубліканскіх, абласных і рэгіянальных конкурсаў і выстаў мастацкіх работ, ужо другі год запар  сталі прызёрамі III Рэспубліканскага конкурсу дзіцячага малюнка “Нам свет завешчана берагчы”.

Таццяна ШАНАЕВА,
дырэктар Новаяльнянскай дзіцячай школы мастацтваў

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

1 день ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

1 день ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

1 день ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

1 день ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

1 день ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

2 дня ago