Новым кнігам – добры дзень!

У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы новае паступленне кніг, сярод іх:

Алег Мушынскі “Асада”: першы крыжовы паход захапіў на Усход самых розных людзей – ад высакародных ідэалістаў да сапраўдных разбойнікаў. Быў у гэтай разнамаснай арміі і рускі майстар Цімафей Чорны. Створаныя ім баявыя машыны карысталіся заслужанай славай у крыжакоў, але сапраўдную вядомасць яму прынесла ўменне раскрываць злачынствы;

Сяргей Кальцоў “Барвовая паралель” – твор, напісаны на аснове рэальных падзей. Пачатак пяцідзясятых. У самым разгары вайна ў Карэі. На баку КНДР ваюе афіцэр спецназа Віктар Чаркасаў, які прайшоў агонь Вялікай Айчыннай, ён і ў новых умовах паспяхова змагаецца з праціўнікам. Дасведчаны разведчык прымае кінуты яму выклік, разумеючы, якая сур’ёзная сутычка чакае яго баявое падраздзяленне… сапраўднасць падзей нашай нядаўняй гісторыі;

Алена Роніна “Тэрыторыя пачуццяў”: 18 гадоў таму Аляксей страціў каханую жонку і з’ехаў з маленькімі дочкамі далей ад месца, дзе ўсе яны перажылі страшную трагедыю, – у Германію. Цяпер ён вяртаецца на радзіму, каб убачыцца з сястрой і знайсці ў напаўзабытай ім Маскве нешта вельмі важнае. Аляксей і сам не ведае дакладна, чаго чакае і на што спадзяецца, але праз гады ён гатовы зноў уступіць на тэрыторыю пачуццяў…

Маша Трауб “Паглядзі на мяне”– галоўны герой твора – мужчына, прычым мужчына-мастак, што важна: усё і ўсіх ён успрымае скрозь прызму прафесійных адносінаў – яго раздражняюць недасканаласць формы, безгустоўныя спалучэнні колераў. І толькі аднаму чалавеку ён гэта даруе – жанчыне, з якой яго звязваюць дзіўныя, балючыя, паламаныя адносіны. Гэта любоў-пакута дае яму сілы забыцца на час пра ўсе траўмы і крыўды, тварыць, але яна ж адымае ў яго шанц жыць звычайным жыццём, любіць сваё дзіця, клапаціцца пра маці. Што выбраць? Каханне ці абавязак? На гэта вечнае пытанне кожны адказвае па-свойму.

Запрашаем усіх жадаючых у бібліятэку!

Інга ЛАЎРАНЮК,
бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

1 день ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

1 день ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

1 день ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

1 день ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

1 день ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

2 дня ago