Пытанне: ці законна дзейнічаюць рэкламадаўцы, якія расклейваюць аб’явы на слупах, фасадах будынкаў, дзвярах пад’ездаў?

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Дзяніс Барук:

– Часцей за ўсё такім чынам завабліваюць пакупнікоў або заказчыкаў фірмы-аднадзёнкі або фізічныя асобы. Звязацца з імі можна толькі па нумары вызначанага тэлефона, іншыя кантактныя даныя на папяровых рэкламках не ўказваюцца. Сур’ёзныя рэкламадаўцы размяшчаюць аб’явы ў газетах, на сайтах, у сацсетках і нават камунальных жыроўках. Акрамя таго, такія аб’явы не толькі парушаюць эстэтычны выгляд, пашкоджваюць маёмасць, але і з’яўляюцца незаконнымі. Рэкламныя буклеты дапускаецца размяшчаць толькі ў строга адведзеных для гэтага месцах – на рэкламных шчытах і дошках аб’яваў.

За расклейку рэкламных лістовак у неўстаноўленых для гэтага месцах прадугледжана адміністрацыйная адказнасць паводле ч. 2 арт. 22.10 КоАП Рэспублікі Беларусь “Парушэнне правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў” – штраф у памеры да 25 базавых велічыняў, на індывідуальнага прадпрымальніка – ад 10 да 50, на юрыдычную асобу – ад 20 да 100.

Пры гэтым каля многіх пад’ездаў размешчаны спецыяльныя дошкі інфармавання, на якія клеіць аб’явы дазволена. Акрамя таго, ёсць паштовыя скрыні, куды таксама можна апусціць рэкламны праспект.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#РОВД #Дятловщина #милиция

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации