Добра працуе той, хто добра есць, упэўнены калектыў сталовай ААТ “Дварэц-Агра” пад кіраўніцтвам загадчыцы ўчастка Таццяны Хілімончык.

У аграрыяў пачалася гарачая пара, калі кожная хвіліна на вагу золата. Клопат аб іх збалансаваным харчаванні ў час работы – на далікатных жаночых плячах.

Як расказвае сама Таццяна Паўлаўна, работнікі нівы атрымліваюць гарачыя абеды на сваіх працоўных месцах у полі, куды іх прывозіць дастаўка разам з раздатчыцай. У меню абавязкова суп, гарнір, мяса або рыба, кампот і печыва на дэсерт. Усё свежае і разнастайнае кожны дзень. Мясныя паўфабрыкаты прадпрыемства набывае па прамых дагаворах з мясакамбінатаў, астатнія прадукты – праз сетку ААТ “Молочный Мир”. Акрамя абеда, на рукі кожны работнік атрымлівае падвячорак і пітную ваду.

– Нарыхтоўка кармоў – важны працэс, які цяпер ідзе без выхадных, таксама працуем і мы, каб забяспечыць харчаваннем работнікаў гаспадаркі.  А каб абедаць было не толькі смачна, але і зручна,  вязём з сабой столік і крэслы, – адзначыла яна.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Дятловщина #нашелучшее #нашалепшае #АПК

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?
Следующая новость

Похожие публикации