Работнікі Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях працягваюць праводзіць пажарна-прафілактычныя мерапрыемствы ў мэтах супрацьпажарнай бяспекі пры ўборцы ўраджаю.
Так, ратаўнікамі былі наведалі ТАА “РоданАграПол”, ААТ “Дварэц-Агра” і ААТ “Граніт-Агра”.



У ходзе мерапрыемства асаблівая ўвага звярталася на тэхнічны стан уборачнай тэхнікі і забеспячэнне яе першаснымі сродкамі пажаратушэння, наяўнасць іскрагасільнікаў на аўтатрактарнай тэхніцы. Таксама былі ажыццёўлены адпрацоўкі па падачы вады з аўтатранспарту, абсталяванага ёмістасцю для вады і мотапомпай, якія ажыццяўляюць прыкрыцце ўборачнай тэхнікі.



Тым, хто працуе на зернесушыльным комплексе, нагадалі алгарытмы дзеянняў у выпадку надзвычайных сітуацый, праверылі наяўнасць талонаў на праходжанне пажарна-тэхнічнага мінімуму, а таксама вядзенне дакументацыі на месцах.


Падчас рэйдавага мерапрыемства праводзіліся інструктажы аб правілах пажарнай бяспекі, каб у выпадку бяды людзі не панікавалі, а памяталі алгарытм дзеянняў.


Падрыхтаваў Мікіта ПАПРОЦКІ
Фота Мікіты ПАПРОЦКАГА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga