У сярэдняй школе № 3 горада Дзятлава прайшло адкрытае выязное пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама з запрашэннем навучэнцаў 5-7 класаў установы.
Правесці яго менавіта ў такім “наглядным” фармаце было вырашана ў сувязі з павелічэннем у раёне колькасці злачынстваў з удзелам непаўналетніх, учыненых імі да дасягнення ўзросту крымінальнай адказнасці. Летась было зарэгістравана 10 падобных правапарушэнняў. Сёлета правініцца паспелі адразу 6 вучняў трэцяй школы, якія і былі запрошаны на пасяджэнне камісіі разам са сваімі законнымі прадстаўнікамі.
Разгледжана пастанова аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы, бо ні адзін з фігурантаў яшчэ не дасягнуў 14 гадоў, аднак члены камісіі дэталёва прааналізавалі ўчынкі дзяцей і далі ім прававую ацэнку, афіцыйна папярэдзіўшы бацькоў аб недапушчэнні падобных паводзінаў іх сыноў у далейшым і аб тым, што ўжо з 11-гадовага ўзросту юных парушальнікаў можна накіроўваць у спецыялізаваную выхаваўча-адукацыйную ўстанову, калі іншыя меры ўздзеяння не эфектыўныя.
Што ж зрабілі дзеці? Як аказалася, іх сумесная гульня перарасла спачатку ў свавольства, а затым і ў правапарушэнне. Непаўналетнія вырашылі згуляць у даганялкі на падворку нежылога прыватнага дома ў райцэнтры, які дастаўся гаспадару ў спадчыну ад бацькоў. Бегалі, залазілі на дах, скакалі з вышыні, затым гарэзлівы настрой падштурхнуў да сапраўднага вандалізму, у выніку якога было пабіта шкло ў цяпліцы, шклопакетах, а ў саджалку, якая знаходзіцца на тэрыторыі домаўладання, “паляцелі” лаўкі, дзверы і іншае смецце. Прычым рабіць шкоду малодшых падбухторвалі двое старэйшых хлопчыкаў. Спачатку прапанавалі за грашовае ўзнагароджанне “дастаць” з замкнёнай веранды калонкі, а затым “гульня” і наогул пайшла па стыхійным сцэнарыі.
Нанесены домаўладанню матэрыяльны ўрон ацэнены ў 5 тысяч рублёў. Выплачваць гэту суму давядзецца бацькам юных свавольнікаў. З дзецьмі арганізавана і на працягу года будзе доўжыцца індывідуальная прафілактычная работа, а паўторнае парушэнне можа стаць для кожнага “пуцёўкай” у спецыялізаваную навучальную ўстанову.
Начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама Віктар Петрукевіч не ўпусціў магчымасць звярнуцца з павучаннем да астатніх прысутных у зале:
– Запомніце гэту сустрэчу, бо аналагічная сітуацыя можа здарыцца з кожным з вас: няправільны выбар месца і “фармату” гульні вядзе да сур’ёзных матэрыяльных наступстваў. Няхай чужая памылка, а не свая паслужыць вам урокам. Пазбягайце незаконных учынкаў, тым больш што не за гарамі летнія канікулы, правядзіце іх бяспечна і з карысцю.
У закрытым пасяджэнні камісія па справах непаўналетніх райвыканкама разгледзела хадайніцтва міліцыі аб накіраванні аднаго з шасці хлопчыкаў у спецыялізаваную навучальна-адукацыйную ўстанову за тое, што разгледжанае правапарушэнне ён учыніў паўторна ды яшчэ і падбухторваў іншых дзяцей. Паколькі маці і бабуля паабяцалі ўзмоцніць кантроль за непаўналетнім, а сам ён – больш сілаў і энергіі траціць на спорт, у якім ужо дасягнуў пэўных поспехаў, хадайніцтва на гэты раз адхілілі. Аднак гэта апошні шанц для хлопчыка, а ў бліжэйшы час у яго сям’і будзе праведзена сацыяльнае расследаванне, паколькі паўторныя супрацьпраўныя паводзіны – крытэрый для сацыяльна ненадзейнага становішча.
Сяргей АЛЯШКЕВІЧ,
намеснік пракурора Дзятлаўскага раёна
Святлана ЗАЛУЧАН,
намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама
Ірына СТЫРНІК,
карэспандэнтка газеты “Перамога”, член камісіі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
10 мая ў Беларусі адзначаецца вялікае свята, якое яднае беларускі народ, заклікае да згоды ўсіх…
14 мая с 11.00 до 13.00 на базе ГУ «Дятловский рай ЦГЭ» с участием главного…
Председатель облисполкома Юрий Караев принял участие в торжественном ритуале чествования Государственных символов Республики Беларусь в…
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка павiншаваў суайчыннiкаў з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна…
Установа “ЛПП № 5” (Навагрудскі раён) ЗАПРАШАЕ юнакоў для паступлення на дзённую форму навучання: -…
https://www.youtube.com/embed/FYMdbfP8Ufw Ежемесячно в результате убийств и тяжких телесных повреждений гибнет до 40 граждан нашей страны,…