У сельскагаспадарчым філіяле “АграМілк” уборка рапсу пачалася масава: на жніве задзейнічаны тры камбайны, цяжкагрузная тэхніка, “страхуе” механізатараў пажарная машына гаспадаркі.

Працуюць маладыя, але ўжо вопытныя механізатары і вадзіцелі. Сярод іх –экіпаж, які на жніве разам другі сезон. Руслан Палуносік, вадзіцель гэтай жа гаспадаркі, на сезон перасеў за руль камбайна, Дзмітрый Малаед прыехаў з Брэста, каб дапамагчы сваяку на жніве і грошай зарабіць.

– Настрой пазітыўны, – рапартуюць камбайнеры, у якіх нядаўна скончыўся абед у полі, час вяртацца да працы. На камбайне КЗС-1218 імі намалочана ўжо амаль 400 тон рапсу, а яшчэ больш – наперадзе.

Адвозкай зерня займаецца вадзіцель МАЗа Арцём Бандарэнка, які ўжо сёмы год на жніве.

– Сёлета пачынаў у першай групе на ўборцы зерневых, цяпер перавялі ў другую – на рапс, – кажа малады чалавек.

Ён ужо перавёз каля 700 тон зерня, як і ў мінулыя гады, удзельнічае ў прафесійным спаборніцтве сярод моладзі на ўборцы, імкнецца да сваёй асабістай перамогі.

– Кожны год абавязкова бяру “тысячу”, бывае і больш. Атрымліваў узнагароды і прэмію ад кіраўніцтва гаспадаркі, – кажа ён.

Арцём Бандарэнка пераехаў з сям’ёй у Беларусь з Казахстана сем гадоў таму, атрымаў жыллё ў Раклевічах, усе гэтыя гады працуе ў мясцовай гаспадарцы. Работы ў полі яму па душы, а яшчэ больш падабаецца, калі ёсць магчымасць выехаць за межы раёна, падзівіцца на вялікія беларускія гарады.

СГФ “АграМілк” сёлета належыць убраць рапс на плошчы 500 гектараў, увесь ураджай пойдзе на рэалізацыю.

Наталля АВЯРЧУК
Фота і відэа Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

40 минут ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

18 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

18 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

21 час ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

21 час ago

В новом учебном году изменений в деловом стиле одежды школьников не будет — Минобразования

В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…

21 час ago