Сям’я робіць нас мацнейшымі

15 мая Беларусь разам з іншымі краінамі будзе адзначаць Міжнародны дзень сям’і. У 2017 годзе ва ўсім свеце гэты дзень пройдзе пад дэвізам «Сям’я, адукацыя і дабрабыт». Гэта значыць, што ў цэнтры ўвагі дзяржавы — пытанні адукацыі і забеспячэння дабрабыту сем’яў.

Сацыяльная абарона сем’яў з дзецьмі-інвалідамі будзе павышана

Паводле даных перапісу насельніцтва, у нашай краіне зараз пражываюць каля 2,7 млн сем’яў, амаль 45% з іх маюць дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў. Усяго дзяцей да 18 гадоў у рэспубліцы — 2785,4 тысячы.

— Для таго каб сям’я была паўнавартаснай, у ёй павінна быць як мінімум двое дзяцей, — лічыць намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак. Менавіта сем’і з дзецьмі, на думку Аляксандра Румака, складаюць аснову дабрабыту і ўстойлівага развіцця любой дзяржавы.

У нашай краіне, па словах намесніка міністра, падтрымка сем’яў з’яўляецца дзяржаўным прыярытэтам. Сем’і з дзецьмі могуць прэтэндаваць на 11 відаў дзяржаўных дапамог. На сённяшні дзень гэтыя дапамогі выплачваюцца на 558 тыс. дзяцей, або 30,6% ад іх агульнай колькасці. Гэта значыць, што амаль кожнае трэцяе дзіця атрымлівае той ці іншы від дзяржаўнай дапамогі. Пры гэтым дзяржаўнымі дапамогамі забяспечаны практычна 100% дзяцей ва ўзросце да трох гадоў.

У найбліжэйшы час плануецца далейшае ўзмацненне дзяржпадтрымкі сем’яў з дзецьмі-інвалідамі. Так, паводле слоў Аляксандра Румака, у закон «Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей» плануецца ўнесці шэраг мер па ўзмацненні сацыяльнай абароны сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, а таксама сем’яў, у якіх самі бацькі з’яўляюцца інвалідамі.

Так, сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў з найбольш цяжкімі формамі інваліднасці (3—4-я ступені страты здароўя), павялічаць дапамогу са 100% бюджэту пражытачнага мінімуму да 120%. Акрамя таго, бацькам дзіцяці-інваліда будзе нададзена права на дапамогу па доглядзе дзіцяці-інваліда незалежна ад выгляду пенсіі, якую яны атрымліваюць (у цяперашні час дапамога выплачваецца толькі бацькам, якія самі з’яўляюцца інвалідамі; тым бацькам, якія атрымліваюць пенсію па ўзросце, яна не выплачваецца).

Яшчэ адна істотная навацыя — наданне бацькам дзяцей-інвалідаў права працаваць на ўмовах няпоўнай занятасці (на паўстаўкі) і адначасова атрымліваць дапамогу па доглядзе дзіцяці-інваліда.

66,2% беларусаў — за ўвядзенне абавязковага бацькаўскага водпуску

Адна з тэндэнцый у галіне сямейнай палітыкі, характэрная для нашай краіны ў апошні час, — стымуляванне бацькі да адказнага бацькоўства. Гэта азначае як мага большае прыцягненне бацькі да выхавання дзяцей, да выбудоўвання ім адносін з дзецьмі з ранняга ўзросту, інтэлектуальнага і эмацыянальнага кантакту з імі. З гэтай мэтай цяпер прапрацоўваецца пытанне аб атрыманні абавязковага сацыяльнага водпуску бацькам пры нараджэнні дзіцяці. Створана міжведамасная рабочая група, у склад якой, акрамя заканадаўцаў, увайшлі навуковыя супрацоўнікі, прадстаўнікі аб’яднанняў наймальнікаў і прафсаюзаў, міністэрстваў адукацыі і аховы здароўя. Узначальвае працоўную групу Аляксандр Румак. Чарговае пасяджэнне рабочай групы, паводле яго слоў, адбудзецца ў канцы гэтага месяца.

Дарэчы, паводле даных сацыяльнага апытання, 66,2% жыхароў Беларусі выступаюць за ўвядзенне абавязковага бацькаўскага водпуску. Так, за ўвядзенне такога водпуску выказаліся 61,2% рэспандэнтаў-мужчын. Жанчын, якія выступілі з падтрымкай гэтай ініцыятывы, аказалася яшчэ больш — 70,3%. У апытанні, якое было праведзена сёлета ў красавіку-маі Цэнтрам сацыялагічных і палітычных даследаванняў БДУ па заказе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, прынялі ўдзел 1000 рэспандэнтаў, якія пражываюць у 78 гарадах і вёсках нашай краіны.

Аляксандр Румак таксама адзначыў, што, паводле даных сацыяльнага апытання, 56,1% рэспандэнтаў лічаць, што бацькі недастаткова часу ўдзяляюць выхаванню і развіццю сваіх дзяцей. У прыватнасці, так лічаць 44,1% апытаных мужчын і 65,9% жанчын. На пытанне «Ці неабходна на дзяржаўным узроўні прымаць меры для ўключэння бацькі ў працэс догляду дзяцей, іх выхаванне і развіццё?» сцвярджальна адказалі 52,4% рэспандэнтаў.

Таксама ў нашай краіне прапрацоўваецца пытанне аб устанаўленні Дня бацькі. Што датычыцца вынікаў сацапытання, то за ўстанаўленне такога свята выказаліся 43,7% рэспандэнтаў. «Мы вывучым меркаванне дзяржаўных органаў аб мэтазгоднасці ўвядзення такога дня», — паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны.

Святлана БУСЬКО

buskо@zvіаzdа.bу

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

3 часа ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

4 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

21 час ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

21 час ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

24 часа ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

1 день ago