Хто з юідаўцаў лепшы?

У сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава прайшоў раённы злёт-конкурс юных інспектараў дарожнага руху.

У ім прынялі ўдзел 10 каманд школ раёна.

Юныя інспектары здавалі тэарэтычны экзамен па правілах дарожнага руху і аказанні першай медыцынскай дапамогі, дэманстравалі сваё майстэрства ў фігурным кіраванні веласіпедам, уражвалі членаў журы агітацыйна-мастацкім прадстаўленнем і тэматычнымі насценгазетамі.

Творчыя здольнасці, тэарэтычныя веды і практычныя навыкі ўдзельнікаў злёту-конкурсу на розных тэматычных станцыях ацэньвала кампетэнтнае журы на чале са старшым інспектарам міжраённага аддзела ДАІ па абслугоўванні Слонімскага, Дзятлаўскага, Зэльвенскага раёнаў Алегам Ляўкевічам.

У намінацыі “Агітацыйна-мастацкае прадстаўленне” лепшымі сталі навучэнцы Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, на другім месцы – сярэдняя школа № 1 горада Дзятлава, трэцяе – у гімназіі № 1 горада Дзятлава; “Фігурнае кіраванне веласіпедам”: “віртуозы” руля – веласіпедысты Казлоўшчынскай сярэдняй школы, добра справіліся з заданнем – юныя інспектары сярэдняй школы № 1, трэцімі сталі навучэнцы Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы; “Аказанне першай медыцынскай дапамогі”: першае  месца заняла  сярэдняя школа № 1 горада Дзятлава, другое – Хвінявіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа, трэцяе – гімназія № 1 горада Дзятлава; “Лепшая тэматычная насценгазета”: творчая “вікторыя” – у сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава, услед за ёй – Новаяльнянская сярэдняя школа, наступныя – мастакі Дварэцкай сярэдняй школы; “Тэарэтычны экзамен па правілах дарожнага руху”: ведаюць на “дзясятачку” – знаўцы з Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, наступныя – сярэдняя школа № 1 горада Дзятлава, за імі – Новаяльнянская сярэдняя школа.

Па выніках усіх пройдзеных іспытаў абсалютнымі чэмпіёнамі злёту-конкурсу сталі юныя інспектары дарожнага руху сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава, “сярэбраны” вынік – у навучэнцаў Казлоўшчынскай сярэдняй школы, трэцяе месца з аднолькавымі ачкамі занялі адразу дзве ўстановы адукацыі: гімназія № 1 горада Дзятлава і Новаяльнянская сярэдняя школа. Акрамя заслужаных дыпломаў, хлопцы і дзяўчаты атрымалі памятныя падарункі ад спонсараў мерапрыемства Дзятлаўскага ПМС, раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў “БРСМ” і “Белая Русь”.

Пераможцы раённага ЮІДа прадставяць Дзятлаўшчыну на абласным этапе.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Сезонны гандаль. Восень – шчодрая, прадукцыя – годная

Першы ў гэтым годзе восеньскі кірмаш па вуліцы Слонімскай райцэнтра прайшоў 3 кастрычніка і парадаваў…

18 часов ago

Для тых, хто адкрывае дзецям свет і дарогу ў будучыню

Восень пафарбавала дрэвы ў жоўты і барвовы колеры, ціха падае лісце, радуюць яркія астры і…

1 день ago

Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве

Президент Беларуси Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве. Соответствующие заявления он…

2 дня ago

Немец Франц Райндль избран новым главой Международной федерации хоккея

Немец Франц Райндль избран новым президентом Международной федерации хоккея (IIHF), сообщает БЕЛТА со ссылкой на…

2 дня ago

У райвыканкаме вакцынаваліся ад грыпу

Па добрай традыцыі на Дзятлаўшчыне аднымі з першых прышчапляюцца і падаюць прыклад іншым працоўным калектывам…

2 дня ago

Новы транспарт – для школьнікаў Дзятлаўшчыны

Нядаўна аўтапарк раённага Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый папоўніўся новым аўтобусам МАЗ…

2 дня ago