У рамках патрыятычнай акцыі “Нам завешчана памятаць” і Года гістарычнай памяці для маладых спецыялістаў раёна, якія працуюць у сферы лясной гаспадаркі, была праведзена экскурсія, прысвечаная падзеям Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Дзятлаўшчыны.
Турыстычную групу ўзначальваў намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Дзятлаўскага лясгаса Аляксей Урбановіч. У гісторыка-краязнаўчым музеі старшы навуковы супрацоўнік установы Алена Абрамчык пазнаёміла наведвальнікаў з рознымі тэматычнымі экспазіцыямі, расказала пра генацыд, партызанскі рух, герояў-землякоў, трагедыю дзяцей палітэмігрантаў, якія ў чэрвені 1941 года прыехалі адпачываць у міжнародны піянерскі лагер “Наваельня”.
На агляднай экскурсіі па вуліцах горада турыстычная група наведала помнік Іосіфу Філідовічу, даведалася пра подзвіг дзятлаўскага Сусаніна, пабывала на месцы, дзе ў час вайны размяшчалася гета, пачула трагічную гісторыю з жыцця яўрэяў у тыя страшныя ваенныя гады, калі яны падвяргаліся ганенням, здзекам і масавым расстрэлам, аднак, нягледзячы на ўсё гэта, не гублялі надзею, змагаліся за жыццё і рабілі ўсё магчымае, каб выратавацца.
Асобную ўвагу спецыяліст музея надала знакавым гістарычным аб’ектам Дзятлава, падрабязна расказвала пра яўрэйскія домікі на гарадской плошчы, касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, сабор навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай, Спаса-Праабражэнскую царкву і палац Радзівілаў.
Удзельнікі экскурсіі падзяліліся сваімі ўражаннямі.
Аляксандра Крукоўская, майстар лесу ў Вензавецкім лясніцтве:
– Тэма вайны заўсёды кранае мяне за душу. Страшныя падзеі таго часу, подзвігі землякоў, Вялікая Перамога – пра гэта мы ніколі не павінны забываць, заўсёды шанаваць памяць тых, хто абараняў нашу Радзіму і загінуў. Больш за ўсё ўразіў аповед пра “дзяцей ліхалецця”. Колькі страху, болю і слёз ім прыйшлося перажыць! Гэта гісторыя вучыць нас таму, што трэба шанаваць кожны пражыты дзень пад мірным небам, рабіць усё магчымае, каб больш такое не паўтарылася, берагчы сваіх родных і блізкіх, радавацца кожнаму імгненню, праведзенаму побач з імі.
Аляксандр Дурко, інжынер па аўтаматызаваных сістэмах кіравання вытворчасцю ў Дзятлаўскім лясгасе:
– Усе тыя, хто вёў барацьбу з фашысцкімі акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, падарылі сваім нашчадкам самае каштоўнае – будучыню. Яны праявілі стойкасць і адвагу, не здаліся, не здрадзілі, не аддалі ворагу сваю Бацькаўшчыну. Уражаны ўчынкам Іосіфа Філідовіча. Ганаруся, што на Дзятлаўшчыне ёсць свой Сусанін, подзвіг якога жыве ў памяці ўдзячных землякоў. У сваю чаргу, горад я ўбачыў зусім з іншага ракурсу: дзе яшчэ знойдзеш такія цікавыя па форме яўрэйскія домікі, касцёл, які заварожвае сваёй архітэктурай і веліччу, перадае эпоху далёкага мінулага. А праваслаўны храм – немагчыма прайсці міма, каб не палюбавацца і не пакланіцца святыні. Адназначна, у Дзятлаве варта пабываць!
Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Першы ў гэтым годзе восеньскі кірмаш па вуліцы Слонімскай райцэнтра прайшоў 3 кастрычніка і парадаваў…
Восень пафарбавала дрэвы ў жоўты і барвовы колеры, ціха падае лісце, радуюць яркія астры і…
Президент Беларуси Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве. Соответствующие заявления он…
Немец Франц Райндль избран новым президентом Международной федерации хоккея (IIHF), сообщает БЕЛТА со ссылкой на…
Па добрай традыцыі на Дзятлаўшчыне аднымі з першых прышчапляюцца і падаюць прыклад іншым працоўным калектывам…
Нядаўна аўтапарк раённага Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый папоўніўся новым аўтобусам МАЗ…