Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт разгледзеў прапановы працоўных калектываў прадпрыемстваў, сельскагаспадарчых арганізацый аб занясенні на раённую Дошку гонару перадавікоў вытворчасці па выніках работы за 2018 год (рашэнне № 148 ад 05.04.2019 г.) і вырашыў змясціць на яе фотаздымкі наступных работнікаў:

Баковіч Алены Вільгельмаўны – настаўніцы біялогіі дзяржаўнай установы адукацыі “Новаяльнянская сярэдняя школа”;

Балабанскай Людмілы Уладзіміраўны – старшай медсястры Гезгалаўскай бальніцы сястрынскага догляду ўстановы аховы здароўя “Дзятлаўская цэнтральная раённая бальніца”;

Белавуса Алега Іосіфавіча – вадзіцеля аварыйна-дыспетчарскай службы Дзятлаўскі раён газазабеспячэння вытворчага ўпраўлення “Слонімгаз”;

Багдзяля Уладзіміра Віктаравіча – электраманцёра лінейных збудаванняў электрасувязі і праваднога вяшчання Дзятлаўскага ўчастка электрасувязі Слонімскага занальнага вузла электрасувязі Гродзенскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Белтэлекам”;

Васько Сяргея Генадзьевіча – слесара-рамонтніка аўтатранспарта адкрытага акцыянернага таварыства “Дзятлаўская сельгастэхніка”;

Вінакуравай Тамары Яўгенаўны – маслароба адкрытага акцыянернага таварыства “Дзятлаўскі сыраробны завод”;

Дорды Дзмітрыя Мечаслававіча – памочніка камандзіра ўзвода – камандзіра аддзялення груп затрымання ўзвода міліцыі Дзятлаўскага аддзела Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў;

Дошчанкі Наталлі Іванаўны – загрузчыцы сыравіны адкрытага акцыянернага таварыства “Дварэцкі льнозавод”;

Жыха Аляксандра Антонавіча – трактарыста па падрыхтоўцы лесасек, тралёўцы і вывазу драўніны Новаяльнянскага лясніцтва дзяржаўнай лесагаспадарчай установы “Дзятлаўскі лясгас”;

Макарчыка Валерыя Вячаслававіча – фельчара даўрачэбнага кабінета паліклінікі ўстановы аховы здароўя “Дзятлаўская цэнтральная раённая бальніца”;

Марука Анатоля Яўгенавіча – трактарыста-машыніста камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Хвінявічы”;

Нічыпар Святланы Аляксандраўны – аператара машыннага даення фермы Ёцавічы камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Войневічы”;

Альфяровіч Галіны Уладзіславаўны – кіраўніка спраў Дзятлаўскага сельскага выканаўчага камітэта;

Пігульскага Анатоля Леанідавіча – вадзіцеля адкрытага акцыянернага таварыства “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь”;

Савасцюк Святланы Анатольеўны – аператара машыннага даення фермы Данілавічы адкрытага акцыянернага таварыства “Граніт-Агра”;

Сямашкі Сяргея Пятровіча – брыгадзіра вытворчага ўчастка ў раслінаводстве камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Дварэц-Агра”;

Цюленінай Людмілы Мікалаеўны – бібліятэкара Жукоўшчынскай сельскай бібліятэкі – цэнтра духоўна- мастацкай спадчыны дзяржаўнай установы культуры “Дзятлаўская раённая бібліятэка”;

Хайко Сяргея Мікалаевіча – начальніка вытворча-тэхнічнага аддзела дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 119 камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Гроднааблдарбуд”.

Сярод пераможцаў раённага спаборніцтва сельскіх выканаўчых камітэтаў, працоўных калектываў раёна за дасягненне высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці:

Данілавіцкі сельскі выканаўчы камітэт;

працоўны калектыў адкрытага акцыянернага таварыства “Новаяльнянскі камбінат хлебапрадуктаў”;

працоўны калектыў камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Хвінявічы”;

працоўны калектыў Рудаяварскага фельчарска-акушэрскага пункта ўстановы аховы здароўя “Дзятлаўская цэнтральная раённая бальніца”.

 

Похожие публикации