Categories: Падзеі

“Радон” для ўсіх

У санаторыі пасля рамонту адкрыўся басейн. Да паслуг усіх жадаючых (не толькі тых, хто адпачывае і лечыцца ў санаторыі) – плавальны басейн, джакузі з сістэмамі гідра- і аэрамасажаў, блок саўн: саляная, турэцкая (хамам), фінская

Плавальны басейн і джакузі

Рамонт басейна завяршыўся сёлета да пачатку снежня і цяпер плавальная ванна займела па-сапраўднаму “еўрапейскі” выгляд. Зніклі высокія барты, пад акуратную, густоўна выкананую абшыўку схаваны шматлікія тэхналагічныя трубы. Кардынальна змяніўся выгляд сценаў і столі, зманціравана новая сістэма асвятлення. З’явілася і функцыянальная навінка – сістэма супрацьцячэння. Жадаючыя атрымаць большую нагрузку могуць плыць супраць патокаў вады, якія ствараюць дзве вадзяныя пушкі.

Побач з прамавугольнай плавальнай ваннай знаходзіцца круглая ванна джакузі з сістэмамі гідра- і аэрамасажаў.

Да плавальнага басейна і джакузі прымыкае блок саўн (фінская, турэцкая, саляная), такім чынам утвараючы аквакомплекс.

Якую карысць для здароўя, акрамя ўласна задавальнення, можна набыць у аквакомплексе? Карысць ад плавання і джакузі агульнавядомая. А вось пра тры радонаўскія саўны варта расказаць больш падрабязна. Мне дапамаглі гэта зрабіць намеснік галоўнага доктара па медыцынскай рабоце М. Мінько і медперсанал санаторыя.

Фінская саўна

Саўна – гэта фінская лазня, якая набывае ўсё большую папулярнасць у свеце. Саўна аб’яўлена нават нацыянальным сімвалам Фінляндыі. Гістарычна яна стала асаблівым месцам, дзе чалавек можа ачысціць сваё цела. Адгэтуль высокая павага фінаў да саўны.

У фінскай саўне даволі высокая тэмпература – ад 70 градусаў і больш. Пад уздзеяннем высокай тэмпературы расшыраюцца сасуды цела, яны праходзяць своеасаблівую трэніроўку і выпрабоўваюцца на здольнасць да адаптацыі.

Фінская саўна вельмі карысная для скуры. Яе поры расшыраюцца, скура “дыхае” і ачышчаецца з актыўным выдзяленнем поту. Пасля саўны вельмі важна добра вымыць цела.

Фінская саўна станоўча ўплывае на псіхіку і нервовую сістэму чалавека. Калі холад танізуе, узбуджае цела, то цяпло – расслабляе, заспакойвае.

Пад уздзеяннем высокай тэмпературы гінуць хваробатворныя мікробы, і таму перыядычнае наведванне фінскай саўны – выдатная прафілактыка захворвання ЛОР-органаў, асабліва ў інфекцыйныя перыяды.

Чым фінская саўна адрозніваецца ад рускай лазні? У фінскай саўне пара сухая, у рускай лазні – вільготная. У саўне тэмпература намнога вышэйшая, чым у лазні. У саўне рэдка выкарыстоўваюць венік, у лазні – заўсёды.

Хамам

(Турэцкая лазня)

Хамам – выдатная альтэрнатыва для тых, хто дрэнна пачувае сябе пры высокай тэмпературы саўны ці рускай лазні і не можа імі карыстацца. Хамам дорыць пяшчотнае расслабленне, зусім не падобнае на тое, што ўзнікае ў саўне ці рускай парылцы. Яго варта адчуць хоць аднаго разу. Расслабленне ўзнікае, дзякуючы вельмі высокай вільготнасці (да 100 працэнтаў) і адносна невысокай тэмпературы паветра – ад 35 да 50 градусаў.

Хамам станоўча ўплывае на ўсе сістэмы арганізма. Мяккая вільготная пара заспакойвае, паляпшае сон, дапамагае пазбавіцца ад мігрэні, неўрозаў. Хамам ачышчае, увільгатняе і падцягвае скуру, нармалізуе дзейнасць сальных залозаў, ліквідуе вугры, выводзіць з арганізма шлакі і таксіны, паляпшае кровазварот. Хамам паскарае выздараўленне пры бранхітах і рынітах, павышае імунітэт, аблягчае стан пры захворваннях апорна-рухальнай сістэмы. Хамам дапамагае пераадолець дэпрэсію.

Хамам выпрабаваны часам. Амаль 1500 гадоў назад туркі перанялі лазневую культуру ад арабаў, удасканалілі яе.

Саляная саўна

Саляная саўна адрозніваецца ад усіх традыцыйных лазняў. У ёй выкарыстоўваецца гімалайская соль. Праз гэта дасягаецца спалучэнне станоўчага дзеяння сухой фінскай саўны і спелеакліматалячэбніцы. Гэты фактар аказвае на арганізм чалавека двайное станоўчае ўздзеянне. У саляной саўне тэмпература паветра ніколі не перавышае 70 градусаў, а вільготнасць – 50 працэнтаў. Менавіта ў такіх умовах гімалайская соль выдзяляе ў аптымальным аб’ёме асаблівыя пары, якія накопліваюцца ў паветры і ўздзейнічаюць на арганізм чалавека самым станоўчым чынам. Пры награванні мікрачасцінкі солі іанізуюць паветра, насычаюць яго адмоўна зараджанымі іонамі.

За 10-15 хвілін аніоны гімалайскай солі ачышчаюць лёгкія, дрэніруюць бронхі, паляпшаюць праходнасць і агульны стан дыхальных шляхоў. Удыханне салёнага паветра з’яўляецца выдатнай прафілактыкай прастудных і пульманалагічных захворванняў. І не трэба дзеля гэтага ехаць на далёкае мора.

Мікрачасцінкі гаючай гімалайскай солі, “раствораныя” ў вільготным паветры, асядаюць тонкай скарыначкай на скуру і садзейнічаюць яе абеззаражванню і аздараўленню.

Пры выкарыстанні ў саляной саўне скраба з акеанічнай солі мінералы і мікраэлементы пранікаюць у крывяноснае русла і папярэджваюць заўчаснае старэнне арганізма.

Адмоўныя іоны гімалайскай солі павышаюць імунітэт дарослых і дзяцей.

Аквакомплекс працуе штодзень. Наведаць яго і скарыстацца на свой выбар любою з яго паслугаў (плавальны басейн, джакузі, фінская саўна, хамам, саляная саўна) ці ўсімі адразу можа любы жадаючы, незалежна ад таго, адпачывае ён у санаторыі ці не. Персанал аквакомплексу чакае наведвальнікаў з 8 да 22 гадзін.

Кошт наведвання аквакомплексу для аднаго чалавека за адну гадзіну ў снежні 2016 года – 10 рублёў 80 капеек. Кожная наступная гадзіна карыстання аквакомплексам абыдзецца танней – па 9 рублёў.

Аквакомплекс працуе і ў святочныя дні. Кошт наведвання ў святочныя дні больш высокі – 16 рублёў 20 капеек за адну гадзіну. Кожная наступная гадзіна абыдзецца танней – 13 рублёў 50 капеек.

Санаторый “Радон” прапануе некалькі папулярных медыцынскіх працэдур, у тым ліку навінкі: газавыя ін’екцыі СО2 (эфектыўныя пры артрозе, астэахандрозе, варыкозным захворванні ніжніх канечнасцяў); ультрагукавую астэадэнсітаметрыю (ультрагукавое выяўленне астэапароза – ломкасці касцей – на ранніх стадыях захворвання); ударна-хвалевую тэрапію (высокаэфектыўны метад лячэння захворванняў суставаў – біяхірургія); янтарную ароматэрапію (лечыць захворванні органаў дыхання: рыніты, трахеіты, бранхіты, пнеўманію); лазерную касметалогію (самы эфектыўны метад вырашэння праблемаў, якія ўзнікаюць з прычыны ўзроставых змяненняў скуры, яе амаладжэнне).

Б. ВАРНА
Фота Б. ВАРНЫ

administrator

View Comments

  • Интересно, а теперь какие цены и можно ли дятловчанам приезжать в бассейн, тем более зимой это очень актуально.

Recent Posts

Водные игры небезопасны

Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…

1 час ago

Прыём грамадзян

16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…

1 час ago

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

16 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

16 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

18 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

18 часов ago