Дзятлаўчан цікавілі пытанні ўстанаўлення бацькоўства, атрымання спадчыны.
Пытанне жыхара раёна: шмат чуў, што, калі ў бацькі ёсць сумненні, яго гэта дзіця ці не, можна прайсці тэст ДНК або зрабіць экспертызу бацькоўства?
Адказвае А. В. Жукаў: так, можна. Ва ўпраўленні лабараторных даследаванняў рэчыўных доказаў біялагічнага характару ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертызаў Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці на платнай аснове праводзяцца генетычныя экспертызы вызначэння спрэчнага паходжання дзяцей (вызначэння бацькоўства). Для гэтага праводзіцца даследаванне біялагічных узораў маці, дзіцяці і магчымага бацькі. Для правядзення экспертызы адбіраюцца ўзоры крыві і сліны. Вынікі выдаюць на рукі або высылаюць па пошце (па жаданні заказчыка).
Пытанне жыхара раёна: мой састарэлы бацька хоча аформіць сваю хату ў вёсцы на мяне па завяшчанні. Я не адзінае дзіця ў сям’і, таму мой бацька і я занепакоены, што пасля яго смерці хто-небудзь з дзяцей будзе аспрэчваць завяшчанне.
Адказвае А. В. Жукаў: перад тым, як ваш бацька звернецца ў натарыяльную кантору для засведчання завяшчання, можна прайсці экспертызу «здзелказдольнасці», у выніку якой эксперт-псіхіятр высветліць, ці разумее чалавек сутнасць падзей, ці кіруе сваімі ўчынкамі, усведамляе іх наступствы. Калі хто-небудзь з родных паспрабуе паставіць пад сумненне завяшчанне, у вас на руках будзе важкі аргумент — заключэнне эксперта.
Пытанне жыхара раёна: куды звяртацца, каб правесці такую экспертызу?
Адказвае А. В. Жукаў: можна ва ўпраўленне судова-псіхіятрычных экспертызаў упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертызаў Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці на адрас: горад Гродна, праспект Касманаўтаў, 60. Можна таксама ў Слонімскі міжраённы аддзел Дзяржаўнага камітэта судовых экспертызаў на адрас: горад Слонім, вуліца Зялёная, 14.
Карэспандэнтка газеты «Перамога» таксама задала пытанне Аляксандру Васільевічу Жукаву: якія, на вашу думку, найбольш запатрабаваныя экспертызы ў грамадзян?
Адказвае А. В. Жукаў: Дзяржаўны камітэт судовых экспертызаў праводзіць звыш 120 відаў экспертызаў, таму адразу і не скажаш, якія найбольш папулярныя. Напрыклад, вялікім попытам карыстаецца экспертыза па ўстанаўленні хімічнага складу нырачных камянёў (почечных камней), атрыманых прыродным ці хірургічным шляхам. Гэта патрэбна для ўдакладнення дыягназу і назначэння найбольш дзейснага пасляаперацыйнага лячэння або прафілактыкі людзям, якія пакутуюць ад нырачнакаменнай або жоўцевакаменнай хваробы. Такія экспертызы для грамадзян праводзяцца ва ўпраўленні лабараторных даследаванняў рэчыўных доказаў біялагічнага характару на платнай аснове. Дарэчы, Гродзеншчына пакуль адзіны рэгіён у Рэспубліцы Беларусь, дзе можна зрабіць такія даследаванні.
Таксама карыстаюцца папулярнасцю будаўніча-тэхнічныя, таваразнаўчыя, эканамічныя экспертызы. Акрамя таго, у наша стагоддзе высокіх тэхналогій не абысціся без камп’ютарна-тэхнічных даследаванняў, экспертызаў радыёэлектронных прыстасаванняў.
Падрыхтавала да друку І. СТЫРНІК
У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…
У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…
За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…
Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…
Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga