Пытанне: я дасягнула пенсійнага ўзросту, але пенсія мне не прызначана, бо недастаткова стажу работы. Хачу яго дапрацаваць, ці можна звярнуцца ў службу занятасці па дапамогу і зарэгістравацца беспрацоўнай?
Адказвае намеснік начальніка аддзела па працы і занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Савань:
– Згодна з пунктам 2 артыкула 6 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб занятасці насельніцтва” беспрацоўнымі не могуць быць зарэгістраваны грамадзяне, якім паводле заканадаўства аб пенсійным забеспячэнні прызначана пенсія па ўзросце, за выслугу гадоў, прафесійная пенсія, сацыяльная пры дасягненні 60 гадоў жанчынамі і 65 мужчынамі.
Як бачым, гэтай нормай уводзіцца забарона толькі ў адносінах да грамадзян, якім ужо прызначана пенсія па ўзросце, за выслугу гадоў або сацыяльная ці прафесійная.
Такім чынам, асобы, якія дасягнулі агульнавызначанага пенсійнага ўзросту, аднак не атрымліваюць пералічаных вышэй відаў пенсіі, маюць права на рэгістрацыю беспрацоўнымі.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga