Вучонымі-псіхолагамі даказана, што псіхалагічны дабрабыт дазваляе падлеткам спраўляцца з праблемамі і задачамі падлеткавага ўзросту і палягчае пераадоленне крызісных сітуацый у жыцці.

З гэтай мэтай у рамках месячніка прафілактыкі крызісных сітуацый у Дварэцкай сярэдняй школе сярод вучняў 8-11 класаў прайшла адзіная інфармацыйная гадзіна “Псіхалагічны дабрабыт падлеткаў”, якая садзейнічала разуменню навучэнцамі асноў псіхічнага здароўя і псіхалагічнага дабрабыту. У ходзе мерапрыемства навучэнцы адказалі на апорныя пытанні, даведаліся аб прыёмах, якія дапамогуць вярнуць сабе радасць жыцця і справіцца з негатыўнымі эмоцыямі і перажываннямі, а таксама патрэніраваліся ў прымяненні некаторых з іх.  Да таго ж навучэнцы атрымалі інфармацыю пра ўстановы, якія прадастаўляюць псіхалагічную падтрымку дзецям і падлеткам у крызісных жыццёвых сітуацыях у Рэспубліцы Беларусь.

У пераадоленні крызісных сітуацый у жыцці немалаважную ролю іграюць духоўна-маральныя ўстоі падлеткаў. Безумоўна, гэтаму спрыяюць сустрэчы са святарамі. У 9 класе прайшла класная гадзіна “Жыццё – найкаштоўнейшы дар”, падчас якой адбылася сустрэча з настаяцелем праваслаўнай царквы. У размове айцец Сергій падзяліўся з навучэнцамі глыбокімі думкамі пра сэнс жыцця і сямейныя каштоўнасці, пазнаёміў з біблейскімі гісторыямі, якія натхняюць і вучаць важным жыццёвым урокам: пераадольваць цяжкасці і знаходзіць духоўныя сілы ў складаных жыццёвых сітуацыях.

Марыя ІГНАЦІК,
класны кіраўнік 9 класа Дварэцкай сярэдняй школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#образование

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Дзятлаўшчына святкуе Дзень Перамогі
Як дружна пырснулі сады…
Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!
Предыдущая новость

Следующая новость

Похожие публикации