Прызванне рэхам не гучыць

Работнікі аховы здароўя на мінулым тыдні адзначылі сваё прафесійнае свята. Дактары, медыцынскія сёстры, санітары раёна сабраліся ў святочнай зале Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці, каб раздзяліць добры настрой і павіншаваць адзін аднаго. Вядома, асаблівую ўвагу надалі ветэранам працы, якія стаяць ля вытокаў медыцыны Дзятлаўшчыны і прыклалі шмат намаганняў для развіцця сістэмы аховы здароўя ў раёне.

На жаль, не ў кожнага з былых работнікаў атрымалася сустрэцца з калегамі ў такі важны для іх усіх дзень, таму галоўны доктар Дзятлаўскай ЦРБ Марыя Максімовіч і старшыня прафсаюза медустановы Валерый Макарчык павіншавалі выдатнікаў працы асабіста.

Так, з кветкамі і падарункамі яны наведаліся да ветэрана працы Рэгіны Каракулька, былой загадчыцы Дварэцкай амбулаторыі.

Жанчына аддала сваёй любімай справе паўстагоддзя, і за шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у захаванне і ўмацаванне здароўя насельніцтва Дзятлаўскага раёна ёй перадалі Падзячны ліст ад раённага Савета  дэпутатаў.

Прыемным супадзеннем стала тое, што сярод былых медработнікаў Дзятлаўшчыны ёсць і равеснікі Гродзенскай вобласці. Тых, хто ў гэтым годзе сустракае сваё 75-годдзе, калегі таксама не абышлі ўвагай.

Паставых медсясцёр тэрапеўтычнага аддзялення Новаяльнянскай гарадской бальніцы Ірыну Ляўшук і Надзею Баравік павіншавалі з прафесійным святам і юбілеем у іх дома.

Сустракалі гасцей і прымалі цёплыя словы падзякі за адданасць прафессіі доктар-педыятр і медсястра Казлоўшчынскай гарадской бальніцы Яўгенія Казлоўская і Станіслава Міклаш. Прыемным сюрпрызам стаў візіт малодшых калег да фельчара хуткай медыцынскай дапамогі Казлоўшчынскай бальніцы Антона Ляўкевіча.

Кожны з былых работнікаў устаноў аховы здароўя Дзятлаўшчыны няхай ужо і на заслужаным адпачынку, але гэта не выкрэслівае іх высокія ацэнкі ў працы і не пазбаўляе іх гордага звання “медык”. Быць на варце здароўя іншых людзей – іх прызнанне, а яно рэхам не гучыць.

Юлія БАКУНОВІЧ

administrator

Recent Posts

Холода не прощают беспечности

С наступлением поздней осени на первый план выходит риск возникновения пожаров и чрезвычайных ситуаций в…

8 часов ago

Ведае ўчастковы. Дайце, калі ласка, чэк

Пытанне: купляў на рынку куртку і папрасіў выдаць чэк. Прадавец сказаў, што не можа гэта…

8 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Таісія Сакалоўская: “Не магу сядзець без справы”

Творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва наведаў 80-гадовую юбілярку з аграгарадка Войневічы Таісію Сакалоўскую, каб…

8 часов ago

“Храму ведаў” гарпасёлка Наваельня 60 гадоў

Поўная зала сяброў, шчырыя пажаданні, цёплыя апладысменты, кранальныя ўспаміны, мілагучныя песні, памятныя падарункі – так…

21 час ago

В Дятловском районе завершилось специальное профилактическое мероприятие «Дом без пожара»

На территории Дятловского района завершилось специальное профилактическое мероприятие «Дом без пожара», направленное на предупреждение пожаров…

22 часа ago

Тры дзесяцігоддзі, прысвечаныя людзям

У Новаяльнянскім сельскім выканаўчым камітэце на заслужаны адпачынак урачыста праводзілі кіраўніка спраў Ірыну Каспяровіч. Ірына…

22 часа ago