Categories: Падзеі

Прыём грамадзян правёў міністр юстыцыі

У рамках рабочага візіту міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Сліжэўскі наведаў Дзятлаўскі раён. Кіраўнік прававога ведамства азнаёміўся з шэрагам аб’ектаў, прыняў удзел у пасяджэнні выканкама, на якім разглядалася пытанне рэалізацыі на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна Дэкрэта № 18 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у сацыяльна ненадзейных сем’ях”, а таксама правёў прыём грамадзян па асабістых пытаннях.
На прыёме грамадзян прысутнічалі памочнік міністра юстыцыі Аляксей Клімовіч, начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Сянькевіч, прадстаўнікі Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта.

Пытанні дзятлаўчан былі розныя, насілі як асабісты, так і бытавы характар. Жыхарка г. Дзятлава звярнулася да міністра юстыцыі па праблеме аб незалічэнні ў яе стаж дзяржслужбы гадоў работы часоў “перабудовы”. Алег Сліжэўскі пракаментаваў:
— Вы сталі заложніцай 80-90-ых гадоў мінулага стагоддзя. Паверце, мы часта сустракаемся з падобнымі гісторыямі. Гэта перыяд, калі форма ўласнасці многіх дзяржаўных прадпрыемстваў пераходзіла па Уставе ў прыналежную дзяржаве і калектыву. Юрысты ж, згодна з заканадаўствам, абавязаны звяртацца менавіта да Устава арганізацыі для вызначэння яе формы ўласнасці.
Прагледзеўшы дакументы, якія прад’явіла жанчына, міністр паабяцаў, што яны паўторна будуць разгледжаны ў падпарадкаваным яму ведамстве.
Яшчэ адзін зварот таксама ўзяты на асабісты кантроль міністра юстыцыі. У 2011 годзе малады дзятлаўчанін прыехаў у сталіцу на заробкі. Там яго сябар падманным шляхам завалодаў уласнымі рэчамі хлопца, прадаў іх, а грошы прапіў. Сума, у якую ацэнены “прапітыя рэчы”, склала больш за 8 мільёнаў рублёў. Часткова невялікую долю  доўга сплаціла маці зламысніка, пакуль апошні “станавіўся на шлях выпраўлення” ў лячэбна-працоўным прафілакторыі. Цяпер жа наогул ніхто нічога не плаціць. Зламыснік нідзе не працуе, жыве на ўтрыманні ў маці, кватэру судовым прыставам не адкрывае.
— Мы зробім усё, што ў нашых сілах, — сказаў Алег Сліжэўскі. – Паколькі мужчына не працуе, мы не можам “надавіць”, але паспрабуем трапіць у яго кватэру, агледзець маёмасць…
Не ўсе пытанні на прыёме датычыліся сферы юстыцыі. Так, жыхарка райцэнтра скардзілася на дрэнную гарадскую сістэму адводу ліўневых сцёкаў, якая пракладзена праз яе ўласны падворак. Таксама прасіла аб кантролі за выдаленнем парасніку маладых клёнаў, каранёў старых дрэваў, якія “трапілі” на яе ўчастак з сумежнай тэрыторыі. Алег Сліжэўскі надаў увагу інфармацыі, якую паведаміла заяўніца, даў указанні мясцовай уладзе па магчымасці вырашыць дадзеныя пытанні.

І. ГАЛОМЗІК
Фота аўтара

administrator

Share
Published by
administrator

Recent Posts

Святлана Лагута: “Здаровы сэнс перамог”

7 мая Міжнародны алімпійскі камітэт зняў усе абмежаванні з беларускіх спартсменаў, такім чынам адкрыўшы ім…

11 часов ago

Футбольныя мячы – да Дня Перамогі

Напярэдадні 9 Мая ў рамках мерапрыемстваў у падтрымку дзіцяча-юнацкага футбола ў Рэспубліцы Беларусь Дзятлаўшчыну наведаў…

11 часов ago

“Перамога: погляд праз 81 год. Спадчына, памяць, выбар маладых”

Дыялогавая пляцоўка пад такой назвай  прайшла ў гімназіі № 1 горада Дзятлава. Пагаварылі пра тое,…

12 часов ago

Гістарычная памяць – аснова працвітання грамадства

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага…

12 часов ago

8 мая — Международный день Красного Креста и Красного Полумесяца

Этот важный день служит напоминанием о необходимости сохранения и укрепления ценностей гуманности, сострадания и безвозмездной…

12 часов ago

Нам даверана памяць. Не згасне слава тых, хто набліжаў Перамогу

У межах акцыі “Беларусь помніць. Помнім кожнага” на Дзятлаўшчыне прайшлі мітынгі, прысвечаныя 81-й гадавіне Перамогі…

13 часов ago