Абноўленую экспазіцыю гісторыка-краязнаўчага музея “Гісторыя ваеннага гарадка” адкрылі ў Гезгалаўскай сярэдняй школе імя М. І. Нядзеліна.

Удзел ва ўрачыстасці, прысвечанай гэтай адметнай падзеі, прымалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец, намеснік начальніка аддзела адукацыі райвыканкама Таццяна Умоўская, старшыня РГА “Ветэраны ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння” Іван Кірычэнка, старшыня ветэранскай пярвічкі Аляксандр Волкаў.

Адметна, што ўпершыню свае дзверы школьны музей адчыніў дваццаць гадоў таму, 18 мая 2005 года да 60-годдзя Вялікай Перамогі. За час свайго існавання ён прыняў сотні гасцей і сустракае ўласны і чарговы юбілей Перамогі ў абноўленым выглядзе.

 – Нядаўна мы ўрачыста адзначылі свята, а сёння выдалася яшчэ адна прыемная нагода, – павітаў прысутных Аляксандр Бараноўскі. – Віншую вас і з юбілейнай датай, і доўгачаканым адкрыццём. Жадаю, каб у ваш музей не зарастала сцежка і ён быў пляцоўкай для патрыятычнага выхавання навучэнцаў раёна. Будзьце такімі ж актыўнымі, стараннымі, паспяховымі ў спорце і інтэлектуальных гульнях, праслаўляйце Дзятлаўшчыну на прасторах Гродзенскай вобласці і Рэспублікі Беларусь.

– Дзякую ўсім, хто ўнёс свой уклад у абнаўленне музея, – падзякаваў дырэктар школы Эдуард Ненартовіч. – У першую чаргу, кіраўніцтву раёна і старшыні райвыканкама Андрэю Садоўскаму, а таксама тым, хто прыклаў руку, душу, сэрца ў рабоце над экспазіцыямі. Галоўная мэта нашай справы, каб музей працаваў і пашыраўся, выхоўваў удзячную памяць аб мінулым. Спадзяюся, што вы, сённяшнія вучні, вяртаючыся ў сцены школы, будзеце заходзіць і сюды, кожны раз адкрываць для сябе нешта новае, разглядаць фотаздымкі сваіх землякоў, якія праслаўляюць нашы мясціны.

Па добрай традыцыі чырвоную стужку каля ўваходу ў музей перарэзалі Аляксандр Бараноўскі, Таццяна Умоўская, Эдуард Ненартовіч.

Кіраўнік школьнага музея “Гісторыя ваеннага гарадка” Святлана Малышка запрасіла ўсіх прысутных на першую экскурсію па абноўленых экспазіцыях.

Наведвальнікам нагадалі, што з 1964 па 1996 гады Гезгалы былі ваенным гарадком, бо тут дыслацыравалася 49-я ракетная дывізія, першым камандзірам якой быў генерал-маёр Пётр Курасанаў. У 1988 годзе сюды на ўзбраенне паступіла самая грозная на той час зброя ў свеце – міжкантынентальныя балістычныя ракеты “Топаль”. 27 лістапада 1996 года з чыгуначнай станцыі Яцукі, у час вываду ядзерных войскаў з Беларусі, у Расію накіраваўся апошні эшалон з ядзернымі ракетамі.

Прадэманстравалі юныя экскурсаводы гасцям і тэатралізаванае прадстаўленне “Мітрафан Іванавіч Нядзелін – чалавек-легенда” пра слаўнага чалавека, імя якога носіць школа, намесніка Міністра абароны СССР, Галоўнакамандуючага ракетнымі войскамі, галоўнага маршала артылерыі.

– Я шчаслівы, што адкрылася экспазіцыя аб ракетных войсках стратэгічнага прызначэння, – зазначыў Аляксандр Волкаў. – Словы шчырай падзякі адрасую педагогам школы і кіраўніку музея Святлане Іванаўне, якія не лічыліся з асабістым часам, збіраючы інфармацыю і экспанаты для музея. Працэс гэты няспынны, новыя экспанаты павінны паступова папаўняць экспазіцыі. Свой уклад у гэта раблю і я: ад пярвічнай ветэранскай арганізацыі перадаю камплект макетаў ордэнаў Савецкага Саюза ў натуральную велічыню і фотаальбом са здымкамі тых, хто служыў у нашых войсках ад кіруючага састава да вадзіцеляў і запраўшчыкаў. 

– Далучаюся да добрых словаў і віншаванняў, – пераняў эстафету выступленняў Іван Кірычэнка. – З самым галоўным святам вас – юбілеем Перамогі. Чаму галоўным? Напярэдадні нападзення на Савецкі Саюз Адольф Гітлер паставіў сваёй арміі задачу, што гэта краіна павінна быць сцерта з карты свету. Яшчэ не завяршылася Вялікая Айчынная вайна, як заходнія дзеячы ўжо рыхтавалі планы для новага нападзення на асноўныя цэнтры СССР. У найцяжэйшых пасляваенных умовах наша краіна павінна была перайсці да стварэння дарагой зброі – ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння. Менавіта дзякуючы ім на сёння захаваны мір не толькі ў нас, але і на ўсёй планеце. Таму вельмі прыемна прысутнічаць на адкрыцці абноўленага музея аб ветэранах ракетнай службы. Памятныя знакі ў іх гонар узведзены амаль ва ўсіх гарадах, дзе базіраваўся гэты род войскаў, створаны музейныя экспазіцыі. Няхай нашы дзеці, унукі, праўнукі ведаюць праўду і ганарацца роднай гісторыяй.

Напрыканцы жадаючыя ўдзельнікі экскурсіі пакінулі свае запісы ў кнізе наведвальнікаў музея.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#музей #образование #нашелучшее #нашалепшае #Дятловщина

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Лета-2025. З пытаннямі – да журналіста
Візіт дабрыні

Візіт дабрыні

17 июня, 2025
ГрадусПлюс. Дзе зарадзіць электрамабіль?

Похожие публикации