Правіламі карыстання газам у быце вызначаны абавязкі спажыўцоў газу, карыстальнікаў газу, арганізацый, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду і (або) прадастаўляюць жыллёва-камунальныя паслугі, а таксама вызначаюцца патрабаванні па забеспячэнні бяспекі пры карыстанні газам у быце.
ВУ “Слонімгаз” Дзятлаўскі раён газазабеспячэння нагадвае аб асноўных мерах бяспекі пры выкарыстанні газу ў быце:
Пры эксплуатацыі газавых пліт неабходна выконваць наступныя патрабаванні:
пастаянна сачыць за працуючай газавай плітой, пры закіпанні ежы ў посудзе — зменшыць полымя гарэлкі. Пры карыстанні духавой шафай неабходна перыядычна назіраць за работай гарэлак праз шкло ў дзверцах шафы. Калі полымя гарэлкі патухла, неабходна закрыць усе краны гарэлак газавай пліты і кран на допуску да газавай пліты, праветрыць шафу і пры неабходнасці распаліць гарэлку. Гарэлкі газавай пліты, іх каўпачкі, рашоткі неабходна перыядычна чысціць з дапамогай мыючых сродкаў.
Пры эксплуатацыі праточных газавых воданагравальнікаў неабходна ўлічваць, што яны працуюць толькі пры пэўным ціску вады (прадугледжаным тэхнічнымі данымі апарата і інструкцыяй па эксплуатацыі). У выпадку паніжэння ціску вады гарэлка воданагравальніка патухне, таму неабходна закрыць кран на допуску. Распальваць гарэлку воданагравальніка можна толькі пасля аднаўлення намінальнага ціску вады.
Першаснае ўключэнне ў работу газавых воданагравальнікаў, ацяпляльнага газавага абсталявання праводзіцца газазабяспечвальнай арганізацыяй або сервісным цэнтрам пад кантролем газазабяспечвальнай арганізацыі.
Пры выяўленні ў памяшканні паху газу неабходна адразу спыніць карыстанне газакарыстальным абсталяваннем (перакрыць краны, якія знаходзяцца перад газакарыстальным абсталяваннем і на ім), адчыніць вокны, каб праветрыць памяшканне, неадкладна паведаміць у спецыялізаванае падраздзяленне газазабяспечвальнай арганізацыі па тэлефоне 104. Пры гэтым у памяшканні забараняецца карыстацца адкрытым агнём, электразванкамі, курыць, уключаць і выключаць электраасвятленне і электрапрыборы. Неабходна таксама вывесці з загазаванага памяшкання людзей і хатніх жывёлін.
Паважаныя жыхары горада Дзятлава і Дзятлаўскага раёна!
Памятайце, што адказнасць за парушэнне патрабаванняў бяспекі пры карыстанні бытавымі газавымі прыборамі і апаратамі ўскладаецца на ўласнікаў жылых памяшканняў і ў залежнасці ад характару парушэнняў грамадзяне могуць быць прыцягнуты да дысцыплінарнай, адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Пры выяўленні паху газу ў памяшканнях выклікайце аварыйную службу па тэлефоне 104.
Адміністрацыя Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння
Добрыя, шчырыя пажаданні, кветкі, урачыстая атмасфера – так у аддзеле ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама на…
Руководитель торгового предприятия за взятку лоббировал производство продукции в определенных бутылках - суд назначил ему…
Пытанне: ці можа малады спецыяліст разлічваць на атрыманне льготнага крэдыту? Адказ: паводле Указа № 631…
Бяспецы людзей на працы, дома і ў час адпачынку быў прысвечаны чарговы сельскі сход, які…
УП "БЕЛТЕХОСМОТР" запускает услугу "Ночной дозор" для комфортного прохождения техосмотра, сообщили БЕЛТА на предприятии. "Услуга заключается в…
Президент Беларуси Александр Лукашенко поручил принять самые жесткие меры в отношении недостатков на уборочной. Об…