Кожны новы дзень сакавіка набліжае работнікаў сельскагаспадарчай сферы да пачатку веснавых палявых работ.
У некаторых гаспадарках раёна ўжо пачалася праца па ўнясенні мінеральных ўгнаенняў, ажыццяўляецца падсеў шматгадовых траў.
Так, у раёне сёлета плануецца ўнесці мініральных угнаенняў пад шматгадовыя травы на плошчы 7560 гектараў, 12579 гектараў сенакосаў і пашаў, падсеў шматгадовых траў плануецца ажыццявіць на плошчы 3470 гектараў.
У КСУП “Дварэц-Агра” гэтаму працэсу ўдзяляюць максімум увагі.
– Падрыхтоўка да веснавых палявых работ ідзе поўным ходам. За кожным работнікам замацавана сельскагастэхніка, за якую ён адказвае. Кожны ведае сваю справу, усе заданні выконваюцца якасна і своечасова, каб пасля не ўзнікала заўваг, – расказвае дырэктар КСУП “Дварэц-Агра” Дзмітрый Каско. – На каманду, якая займаецца рамонтам тэхнікі у нашай гаспадарцы, заўсёды можна спадзявацца. Усяго ў распараджэнні гаспадаркі знаходзіцца шэсць трактароў, з якіх пяць ужо гатовыя да пасяўной. Што датычыць глебаапрацоўчай тэхнікі, то рыхтуюцца да выхаду на палеткі культыватары, пасяўныя агрэгаты, раскідвальнік арганічных угнаенняў, рассейвальнік мінеральных угнаенняў, ідзе падрыхтоўка трактароў да тэхагляду. Тэхніку, па магчымасці, стараемся адрамантаваць сваімі сіламі.
На палетках сельгаспрадпрыемства між тым працягваюцца работы па закрыцці вільгаці, угнаенні глебы, працягваецца падкормка мінеральнымі ўдабрэннямі сенакосаў, пашаў, ажыццяўляецца вываз арганічных удабрэнняў. І, безумоўна, ідзе актыўная падрыхтоўка да сяўбы: ад таго, наколькі якасна яна будзе праведзена, у многім залежыць і поспех усіх астатніх аграрных этапаў.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
В Беларуси с 2027 года заработает современная цифровая платформа для путешественников "Умный город". Об этом…
Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов Министерства промышленности и машиностроительного комплекса с профессиональным…
Штогод 27 верасня ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень турызму – свята, якое аб’ядноўвае ўсіх,…
90 гадоў з дня нараджэння адзначыла сёлета наша зямлячка, жыхарка вёскі Буцвілавічы Надзея Гайдук. Творчы…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае
На абласных “Дажынках” Ганаровай граматай адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў узнагароджаны наш зямляк – трактарыст-машыніст…