Не змоўкне голас землякоў

Любоўю да роднай зямлі, людзей, якія жывуць на гэтай зямлі, гонарам за свой край прасякнута ўся праца Жукоўшчынскай сельскай бібліятэкі.

У рамках Года малой радзімы ў бібліятэцы аформлена кніжна-ілюстраваная выстава “Жукоўшчына – гонар і лёс”, на якой прадстаўлены фотаздымкі і гістарычныя даведкі пра палац, пабудаваны пры Эдмундзе Корсаку, спіртзавод маёнтка, знакамітую жукоўшчынскую крынічку.

Бібліятэка працуе па бібліятэчнай мэтавай праграме “Жывая крыніца талентаў роднага краю”. Літаратурны пакой “Знакамітыя людзі зямлі жукоўшчынскай” знаёміць з экспазіцыяй “Сцяжынкаю роднай зямлі”, дзе адна з выстаў прысвечана нашаму слыннаму паэту-змагару Петрусю Граніту, якому сёлета споўнілася 110 гадоў з дня нараджэння. З гэтай нагоды ў бібліятэцы ладзілася гадзіна паэзіі “Не зводзіліся ўсе вякі ў Жукоўшчыне паэты”.

Сёлета будзем адзначаць 105-годдзе з дня нараджэння другога нашага славутага земляка – паэта Васіля Струменя, 70-гадовы юбілей беларускага мастака дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Арсеня Двараніна.

Бібліятэка імкнецца напоўніць сэрцы чытачоў пачуццём гонару за добрыя справы продкаў, абудзіць цікавасць да вывучэння мясцовай гісторыі і культуры, даць магчымасць паглыбіць свае веды пра край.

Людміла ЦЮЛЕНІНА,
бібліятэкар Жукоўшчынскай сельскай бібліятэкі

administrator

Recent Posts

Специальное комплексное мероприятие «Охота»

Что стоит за специальным комплексным мероприятием «Охота» и почему оно важно для каждого, кто выходит…

27 минут ago

Осторожно – бешенство

Ежегодно, 28 сентября, во всем мире отмечают Всемирный день борьбы против бешенства. Цель Всемирного дня…

3 часа ago

Дятловчане — участники республиканского финала фестиваля «Папа, мама, я — футбольная семья»

В Минске на Национальном футбольном стадионе состоялся республиканский финал семейного фестиваля «Папа, мама, я -…

3 часа ago

Запрашаем на сустрэчу

Раённы савет ветэранаў педагагічнай працы 1 кастрычніка ў 12 гадзін у актавай зале гімназіі №…

5 часов ago

Ведае ўчастковы. Размяшчэнне камер відэаназірання не павінна парушаць правы іншых асоб

Пытанне: у бліжэйшы час планую ўстанавіць на сваім участку камеры відэаназірання для кантролю за тэрыторыяй…

5 часов ago

Цифровая платформа для путешественников «Умный город» появится в Беларуси

В Беларуси с 2027 года заработает современная цифровая платформа для путешественников "Умный город". Об этом…

17 часов ago