Па выніках работы за 2014 год з 4 асноўных прагнозных паказчыкаў Навагрудскім райвыканкамам забяспечана выкананне толькі аднаго (або 25% ад агульнай колькасці даведзеных паказчыкаў) — намінальнай сярэднямесячнай заработнай платы, якая склала 4967,1 тыс. рублёў пры планавым паказчыку — 4911,4 тыс. рублёў. З 8 дадатковых паказчыкаў і заданняў не выкананы 4 (50% ад агульнай колькасці).
Навагрудскім райвыканкамам дапускаліся парушэнні Бюджэтнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь. Так, за кошт асігнаванняў, прадугледжаных раённым бюджэтам на 2014 год, пагашана запазычанасць раённага бюджэту за 2013 год у суме 10,5 млрд. рублёў, якая склалася на 1 студзеня 2014 года па абавязацельствах, не забяспечаных планавымі асігнаваннямі ў 2013 годзе, але прынятымі райвыканкамам да аплаты. Не прымаецца належных мераў па спагнанні пратэрмінаванай запазычанасці па раней выдадзеных бюджэтных пазыках, не арганізаваны належны кантроль і не забяспечана выкананне заканадаўства, якое рэгламентуе парадак выдачы пазык і прадастаўлення гарантый Урада Рэспублікі Беларусь па крэдытах, што выдаюцца банкамі Рэспублікі Беларусь.
Не забяспечаны належны кантроль за мэтавым і эфектыўным выкарыстаннем суб’ектамі гаспадарання выдзяляемых бюджэтных сродкаў.
Устаноўлены парушэнні пры выкарыстанні бюджэтных сродкаў ва УАЗ “Навагрудская цэнтральная раённая бальніца”, ДУ “Навагрудская ПМС”.
Землеўпарадкавальнай службай райвыканкама не забяспечаны належны кантроль за выкананнем зямельнага заканадаўства.
Выяўлены выпадкі, калі адабраныя і зноў сфарміраваныя свабодныя зямельныя ўчасткі не былі ўключаны ў пералік свабодных (незанятых) зямельных участкаў, і таму інфармацыя аб іх наяўнасці не размяшчалася на сайце Навагрудскага райвыканкама. Акрамя таго, не прымаліся меры па своечасовым накіраванні прадпісанняў па ўстараненні парушэнняў пры выкарыстанні зямельных участкаў.
Землі ліквідаваных садаводчых таварыстваў, якія не выкарыстоўваюцца, часткова параслі пустазеллем, маюцца закінутыя будынкі.
Факты самавольнага заняцця зямельных участкаў былі ўстаноўлены ва УАЗ “Навагрудская цэнтральная раённая бальніца” і ДУ “Навагрудская ПМС”.
У шэрагу выпадкаў уцягванне ў гаспадарчы абарот уключанай у каляндарны графік невыкарыстоўваемай дзяржаўнай маёмасці выраблена фармальна, належны кантроль за выкарыстаннем бязвыплатна перададзенай маёмасці Навагрудскім райвыканкамам не ажыццяўляўся.
Не забяспечаны належны ўзровень гандлёвага абслугоўвання насельніцтва раёна. Праверкамі рознічнай гандлёвай сеткі Навагрудскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства, магазіна “Еўраопт” філіяла ТАА “Еўрагандаль” у г. Навагрудку ўстаноўлены шматлікія факты парушэнняў заканадаўства, якое рэгулюе гандлёвую дзейнасць.
Па выніках праведзеных у Навагрудскім раёне кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў устаноўлена выкарыстанне бюджэтных сродкаў з парушэннем бюджэтнага заканадаўства на суму 10,7 млрд. рублёў, незаконнае атрыманне сродкаў з бюджэту на суму 463,7 млн. рублёў, неэфектыўнае іх выкарыстанне — 785,9 млн. рублёў. За дапушчаныя парушэнні заканадаўства ГП “УКБ Навагрудскага раёна”, УАЗ “Навагрудская цэнтральная раённая бальніца”, ТАА “Еўрагандаль”, Гродзенскае абласное спажывецкае таварыства, ДУ “Навагрудская ПМС”, а таксама 13 вінаватых службовых асобаў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафаў на суму 46 млн. рублёў. Да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты 27 чалавек.
А. ДАРОЖКА,
намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці
На Зецельскім фэсце гуляе народ,На плошчы вясёлы вядзе карагод,Танцуе, спявае і славіць сям’ю,А хтосьці газеце…
Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…
Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму оплаты труда, при которой часть или весь…
Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…
У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…
Президент Беларуси Александр Лукашенко на заседании Высшего Евразийского экономического совета назвал базовые цели ЕАЭС, передает корреспондент БЕЛТА. "Реагировать…