Па рашэнні суда Ленінскага раёна горада Гродна 25 кастрычніка 2024 года экстрэмісцкім прызнаны інтэрнэт-рэсурс S 13.ru.

Свой каментарый на гэты конт па гарачых слядах даў пракурор Дзятлаўскага раёна Віталій Юрго:

– Паколькі гэты сайт быў даволі папулярны сярод насельніцтва як горада Гродна, так і іншых рэгіёнаў, людзям варта праверыць свае падпіскі.

Нагадаю, што да адміністрацыйных правапарушэнняў, прадугледжаных часткай 2 артыкула 19.11 КоАП Рэспублікі Беларусь адносяцца актыўныя падпіскі на каналы, прызнаныя экстрэмісцкімі, рэпосты з іх у сацыяльных сетках і месенджарах.

Таму, каб не быць прыцягнутымі да адказнасці паводле дзеючага заканадаўства, ранейшым чытачам S 13.ru неабходна праверыць, ці з’яўляюцца яны падпісчыкамі, адпісацца ад гэтага сайта і выдаліць усе свае рэпосты.

Даведка: парушэнне часткі 2 артыкула 19.11 КоАП РБ прадугледжвае штраф у памеры ад 10 да 30 базавых велічыняў з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.

Спіс матэрыялаў, прызнаных экстрэмісцкімі, увесь час актуалізуецца і з ім кожны грамадзянін можа азнаёміцца ​​на сайце Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Кіраўнікі і стваральнікі экстрэмісцкіх тэлеграм-каналаў, тэлеграм-чатаў пасля таго, як іх прызнаюць экстрэмісцкім фарміраваннем, разам з аўдыторыяй могуць падпасці і пад крымінальную адказнасць.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации