Ці ведаеце, сябры, чалавек якой прафесіі ў школе самы галоўны? Майстар сваёй справы, мастак і фантазёр, матэматык і нават кропельку чараўнік. Не здагадаліся? Гэта школьны повар.

У сталовай з самай раніцы кіпіць работа. Сёння да стала запрашаюцца зацірка, зялёны гарошак, капуста і морква. Каралева стала – духмяная бабка. Стравы  беларускай кухні ў нас частыя госці. Над плітой чаруюць повары, яны стараюцца, каб былі на месцы ўсе калорыі. Я не ведаю, у якой паслядоўнасці ўсё кладзецца, але  атрымліваецца такі смак, што хочацца падысці па дабаўку!

Стравы ў сталовай кожны дзень розныя. Пасмакаваць можна боршч, малочны  і гарохавы суп. На другое прапануюцца каўбаскі, катлеты, смажаная рыбка і нават плоў. Падаюцца два розныя салаты. Смакуй на выбар! Ніколі не абыходзіцца без напіткаў і кампотаў.

Усе ведаюць аб карысці разнастайнага гарачага харчавання. Абед дапамагае нам падмацаваць сілы для вучобы, надае энергію, павышае працаздольнасць і настрой. Ён адразу павышаецца, калі разносяцца пахі ад піцы і пірагоў. Можа, яны такія смачныя ад дабрыні і сардэчнасці, што дабаўляюць нашы повары, калі іх гатуюць? Бярыце рэцэпты – не пашкадуеце!

Кацярына ГАНЧАР,

навучэнка 6 класа Дварэцкай сярэдняй школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации