Напярэдадні свята Уваскрэсення Хрыстова ў саборы Святых навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай горада Дзятлава адбылося традыцыйнае асвячэнне кулічоў, пафарбаваных яек, іншых страў святочнага стала.
Як і штогод, вернікі прыйшлі на падворак храма ў радасным чаканні хуткага завяршэння самага працяглага посту і сустрэчы найбольш важнага ў хрысціянскім свеце свята – Уваскрэсення Ісуса Хрыста.












Многія дзятлаўчане прывялі дзяцей, унукаў, каб і яны адчулі прыгажосць і ўрачыстасць гэтай важнай святочнай падзеі. Вялікдзень – галоўнае свята царкоўнага года. Яно сімвалізуе перамогу жыцця над смерцю. У Вялікую суботу ў праваслаўных цэрквах звычайна шмат прыхаджан. Людзі прыходзяць у храм памаліцца і падрыхтавацца да надыходу Уваскрэсення Хрыстова. Гаспадыні пякуць духмяныя кулічы, фарбуюць яйкі, гатуюць смачныя пасхі, каб за святочным сталом сям’я і блізкія ўсхвалілі Бога за зямныя даброты і ўратаванне.























Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае