У серыі “Праваслаўная дзіцячая бібліятэка” выйшла кніга “Мы любім Бога: першая кніга аб праваслаўнай веры” для дзяцей 4-8 гадоў. Яна дапаможа даць многія адказы на пытанні аб веры.
Настаўнікі нядзельных школ знойдуць тут распрацоўкі ўрокаў, пытанні і заданні для заняткаў з дзецьмі.
Г. Ярмілаў “Ключы ад Неба. Аб сямі Таінствах Царквы”. Біблейскія сюжэты і гісторыі з нашага жыцця тонка сплецены аўтарам у адзін расказ аб тым шляху, у канцы якога адчыняюцца дзверы ў Царства Нябеснае.
Н. Сухініна “Куды прапалі снегіры?”. Гэта зборнік апавяданняў і нарысаў, героі якіх – святыя, праслаўленыя Царквою, і простыя людзі, нашы сучаснікі.
В. Ражнёва “Цудоўнае падарожжа ў праваслаўную Амерыку”. Аўтар пабывала ў знакамітым манастыры Святога Антонія Вялікага ў Арызонскай пустыні. Кніга адкрывае чытачам праваслаўную Амерыку. У кожным апавяданні захапляльна расказваецца аб лёсах людзей.
У серыі “Апавяданні для душы” выйшлі кнігі В. Ражнёвай “Опцінкі. Запіскі экскурсавода” і “Пельмені для Віталькі”. У іх расказваецца, ці есць цяпер у Опцінскай пустыні старцы, пра схіархімандрыта Ілію, а таксама шмат іншых цікавых і непрыдуманых гісторый.
Марына ЛАПУШКА,
бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай бібліятэкі
У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…
Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…
Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…