Працэс галасавання станоўча ацэнены місіяй АБСЕ ў 95 працэнтах выпадкаў. Аб гэтым гаворыцца ў папярэднім заключэнні місіі, паведамляе БЕЛТА.

Папярэднія вынікі гавораць: “Былі адзначаны некаторыя працэдурныя праблемы”. Агульная празрыстасць выбарчага працэсу атрымала негатыўную ацэнку ў 3 працэнтах справаздач. Місія таксама адзначае, што вялікай колькасці наглядальнікаў не дазволілі праверыць спісы выбаршчыкаў. А там, дзе гэта было дазволена, члены місіі “выявілі магчыма аднолькавыя подпісы”. Таксама ў папярэднім заключэнні гаворыцца аб фіксацыі прыкмет укідвання бюлетэняў. Але наглядальнікі заявілі менавіта аб прыкметах, а не фактах укідванняў.

Акрамя таго, місія разглядае штрафы за несанкцыянаваныя мітынгі ў негатыўным рэчышчы: “Нягледзячы на тое, што ўлады не перашкаджалі правядзенню гэтых мерапрыемстваў, іх арганізатары праследаваліся судом і былі аштрафаваны за іх правядзенне без дазволу”.

Logo BelTA

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации