Міністэрства па падатках і зборах Беларусі зацвердзіла Інструкцыю аб парадку ажыццяўлення кантролю за адпаведнасцю расходаў грамадзян іх даходам. Гэта прадугледжана пастановай ведамства ад 31 жніўня 2015 года нумар 22, якая была апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Разлік расходаў і даходаў будзе складацца за кожны каляндарны год на падставе існуючых у распараджэнні падатковых органаў звестак аб даходах, маёмасці і іншых расходах грамадзян без выпатрабавання дэкларацыі. Усе сумы пры разліках пазначаюцца ў беларускіх рублях з улікам праведзеных дэнамінацый.

“Калі ўстаноўлена, што расходы грамадзяніна адпавядаюць яго даходам, то службовай асобай падатковага органа афармляецца заключэнне, якое захоўваецца ў падатковым органе”, – гаворыцца ў Інструкцыі.

Каля расходы грамадзяніна перавышаюць яго даходы, то на працягу пяці рабочых дзён з даты складання разліку грамадзяніну накіроўваецца пісьмовае патрабаванне аб дачы тлумачэнняў аб крыніцах даходаў.

Logo BelTA

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

20 марта, 2025
Церемония инаугурации Президента Беларуси состоится 25 марта
«Встречная полоса!»

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации