Прапануюць заробак у інтэрнэце – устрымайцеся

Махлярства ў інтэрнэце з прапановай заробку – распаўсюджаная схема падману.

Зламыснікі выкарыстоўваюць яе, каб “падлавіць” даверлівых людзей. Ёсць некалькі тыповых “сцэнарыяў” падобных махлярстваў. Па-першае, гэта “пірамідальныя” схемы, калі падманшчыкі прапаноўваюць інвеставаць грошы і абяцаюць высокія даходы. Пірамідальныя схемы часта з’яўляюцца незаконнымі і рызыкоўнымі – большасць іх удзельнікаў страчваюць укладзеныя сродкі.

Па-другое, фэйкавыя вакансіі, калі прапаноўваюць работу, якая здаецца лёгкай і прыбытковай, але на самой справе не існуе. Такія наймальнікі могуць запатрабаваць папярэднюю аплату за навучанне ці стартавы пакет, а пасля пераводу грошай перастануць выходзіць на сувязь.

Па-трэцяе, аферысты могуць уцягваць найбольш азартных людзей у анлайн-гульні і казіно, дзе абяцаныя выйгрышы здаюцца занадта вялікімі, каб быць рэальнымі. Пасля таго, як вы ўкладзяце грошы, можа аказацца так, што вывесці атрыманыя выйгрышы ўжо не зможаце.

Прапанаваць могуць і ўдзел у інвестпраекце з высокімі даходамі або ўкласці грошы ў крыптавалюту. Пасля атрымання вашых сродкаў такія “партнёры” адразу ж знікаюць.

Каб не трапіць на падобныя падманы ў інтэрнэце, неабходна прытрымлівацца асноўных правілаў бяспекі:

– ніколі не ўкладваць сродкі ў падазроныя схемы і праекты з вельмі важкімі грашовымі абяцаннямі;

– правяраць рэпутацыю кампаніі ці праекта;

– быць асцярожнымі з незнаёмцамі, якія прапаноўваюць вам заробак у інтэрнэце;

– калі штосьці здаецца падазроным, перш чым ажыццяўляць плацяжы, трэба старанна правяраць інфармацыю і кансультавацца са спецыялістамі.

Ірына ЯНОВІЧ,
старшы следчы Дзятлаўскага раённага аддзела Следчага камітэта

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дзелавы панядзелак. Камунальныя паслугі. Хто не плаціць?

Навядзенне парадку, разлік за жыллёва-камунальныя паслугі, работа з насельніцтвам па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, кірмаш вакансій,…

9 часов ago

У райвыканкаме. Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і заслужаныя ўзнагароды

На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледзелі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўскага раёна за дзевяць месяцаў бягучага…

9 часов ago

Новые вице-премьер и помощник Президента. Александр Лукашенко принял кадровые решения и поставил задачи для АПК

Президент Беларуси Александр Лукашенко 23 ноября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…

10 часов ago

Каго можна абмежаваць у дзеяздольнасці?

Пытанне: ці з’яўляецца абмежаванне ў дзеяздольнасці дзейснай мерай для барацьбы з алкагалізацыяй членаў сям’і? Адказвае…

12 часов ago

ПРО:Безопасность. Чем не стоит топить печь?

С наступлением отопительного сезона вопросы безопасной эксплуатации печного отопления становятся особенно актуальными. Неправильный выбор топлива…

13 часов ago

Моладзевыя навіны. Хто на Дзятлаўшчыне “Лідар года-2026”?

Адбыўся раённы этап рэспубліканскага моладзевага конкурсу “Лідар года-2026”. У фінале вочнага тура за званне лепшага…

13 часов ago