Традыцыйна ў перыяд школьных вясновых канікулаў філіял “Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка-цэнтр агульнадаступнай інфармацыі” збярэ чытачоў і аматараў літаратуры на Тыдзень дзіцячай кнігі.
Сёлета ў фае бібліятэкі будзе арганізавана фотазона “ Весёлые деньки книжкиной недели” з аднайменнай кніжнай выставай. Адкрыццё тыдня пачнецца святам чытацкіх задавальненняў “Сустрэча кніжных сяброў”.
У бібліятэцы шмат рознай літаратуры для юных чытачоў, але дзеці часцей выбіраюць казкі. На гэты раз для іх рыхтуем кніжную рулетку “У свеце казак і дзівосаў”.
Наступны дзень пачнецца вясёлым каламбурам “Калейдаскоп казак Чукоўскага”. Жартоўнымі конкурсамі ў “бальніцы Айбаліта” “праверым зрок”, атрымаем рэцэпты для росту. Тут жа будзе ў доктара і аптэчка з казачнымі лекамі: “Антыхлусін”, “Скнаранокс”, “Чытайвіт”, “Антыпаклёпнік” і іншыя.
Закончыцца тыдзень экскурсіяй-падарожжам “Библиотека – волшебное место, где книгам не скучно, а всем интересно” для выхаванцаў дзіцячага сада.
Хто пераадолее самую сапраўдную марафонскую дыстанцыю з літаратурных гульняў, конкурсаў, незвычайных прыгод разам са сваімі любімымі казачнымі героямі, атрымае прыемныя падарункі.
Сябры! Чакаем вас у бібліятэцы!
Людміла АНТОНЧЫК,
бібліятэкар Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэкі-цэнтра агульнадаступнай інфармацыі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
90 гадоў з дня нараджэння адзначыла сёлета наша зямлячка, жыхарка вёскі Буцвілавічы Надзея Гайдук. Творчы…
На абласных “Дажынках” Ганаровай граматай адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў узнагароджаны наш зямляк – трактарыст-машыніст…
Дзятлаўскі раён стаў пераможцам рэспубліканскага агляду-конкурсу “Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм…
Сегодня в 01-26 на линию "101" поступило сообщение о пожаре легкового автомобиля в деревне Засетье…
Работнікі сельскай гаспадаркі Дзятлаўшчыны атрымалі высокія ўзнагароды на “Дажынках-2026” у Карэлічах. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў сёлетняга…
Наталля АВЯРЧУК Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае