Прапануем служыць у нас

Дзятлаўскі аддзел Дэпартамента аховы прапануе маладым людзям ва ўзросце ад 18 да 28 гадоў выбраць прафесію праваахоўніка і далучыцца да дружнага калектыву аддзела.

Ёсць вакансіі міліцыянера ўзвода міліцыі; міліцыянера-кінолага групы затрымання ўзвода міліцыі; міліцыянера групы затрымання.

Асноўныя службовыя задачы – ахова грамадскага парадку, асабістай і дзяржаўнай уласнасці, папярэджанне і своечасовае раскрыццё злачынстваў, забеспячэнне бяспекі людзей, абарона іх правоў і законных інтарэсаў.

Пры адборы ўлічваюцца маральныя і дзелавыя якасці, стан здароўя, узровень адукацыі. Могуць быць разгледжаны кандыдаты з прафесійна-тэхнічнай або сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыяй.

Міністрам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь Іванам Кубраковым у сакавіку 2022 года падпісаны загад аб першапачатковай падрыхтоўцы супрацоўнікаў органаў унутраных спраў у навучальных установах МУС. Яна, як правіла, праводзіцца на працягу 14 тыдняў для асобаў, яія плануюцца да прызначэння на на пасады радавога і начальніцкага саставу. У пэўных выпадках можа праходзіць па месцы службы.

Загадам таксама вызначаны крытэрыі адмовы ў прыёме на службу, у прыватнасці, калі ў ходзе правядзення праверкі кандыдата ўстаноўлены факты прыцягнення яго да адміністрацыйнай адказнасці па пэўных артыкулах КоАП ад 21 сакавіка 2003 года і ад 6 студзеня 2021 года, а таксама на падставах, якія характарызуюць яго маральна-дзелавыя якасці.

Для праваахоўнікаў дзяржавай прадугледжаны льготы і гарантыі. Па дадатковую інфармацыю і наконт працаўладкавання звяртайцеся на адрас: г. Дзятлава, вул. Фогеля, 15. Тэлефоны для даведак: 2-65-92, 2-51-90, 8-029-8823618.

Дзмітрый ХАРОШКА,
начальнік Дзятлаўскага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

3 часа ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

4 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

21 час ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

21 час ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

24 часа ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

24 часа ago