Прамую тэлефонную лінію правёў Уладзімір Сіняк

20 кастрычніка на Дзятлаўшчыне чарговую прамую тэлефонную лінію  правёў  дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Нёманскай выбарчай акрузе № 56 Уладзімір Сіняк.

Уладзіміру Аляксандравічу паступілі чатыры тэлефонныя званкі, некаторыя з якіх уключалі па некалькі пытанняў. На пераважную большасць з іх Уладзімір Сіняк адказаў адразу.

Першай патэлефанавала жыхарка райцэнтра, якая раней ўжо звярталася са сваёй праблемай да дэпутата. Пытанне жанчыны тычылася правілаў пахавання памерлых на могілках горада Дзятлава. Так здарылася, што суседзі па ўчастку, дзе пахаваны муж грамадзянкі, пабудавалі высокую бетонную сцяну, якая павінна была стаць часткай мемарыяла на магіле іх родных. Сцяна закрыла агляд на помнік мужа заяўніцы, стварыла для яе пэўныя нязручнасці. Працяглы час жанчына ходзіць па інстанцыях, спрабуючы прымусіць суседзяў разабраць пабудову да вышыні, дазволенай нарматыўнымі дакументамі. Дэпутат паабяцаў дзятлаўчынцы пракансультавацца наконт яе праблемы ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве, якая курыруе ў тым ліку пытанні пахавання памерлых.

Наступны званок паступіў ад пенсіянеркі з гарадскога пасёлка Наваельня. Жанчына расказала Уладзіміру Сіняку, што трапіла ў складанае фінансавае становішча, прасіла дапамагчы. Справа ў тым, што новаяльненка ўстаўляе ў кватэры шклопакеты. Прыватны прадпрымальнік, які выконвае заказ, згадзіўся на растэрміноўку аплаты на два месяцы, але сума памесячных плацяжоў усё роўна занадта высокая для пенсіянеркі. Дэпутат звязаўся з прадпрымальнікам і дамовіўся аб падаўжэнні растэрміноўкі яшчэ на два месяцы.

Адразу з некалькімі пытаннямі Уладзіміру Сіняку патэлефанавала дзятлаўчанка. Па-першае, жыхарку райцэнтра хвалявала праблема ачышчальных збудаванняў Дзятлаўскага філіяла ААТ “Молочный мир”. Гэта пытанне Уладзімір Аляксандравіч паабяцаў узяць на дэпутацкі кантроль. Па-другое, жанчына цікавілася, дзе, акрамя платнай службы 109, можна даведацца тэлефонныя нумары землякоў і калі будзе выдадзены новы тэлефонны даведнік Дзятлаўскага раёна. Па тлумачэнні дэпутат звярнуўся да начальніка Дзятлаўскага ўчастка электрасувязі Слонімскага занальнага вузла электрасувязі Гродзенскага філіяла РУП “Белтэлекам” Уладзіміра Фісяка. Як паведаміў спецыяліст, цяпер на Дзятлаўшчыне ідзе актыўная мадэрнізацыя тэлефонных сетак, мяняюцца нумары жыхароў і юрыдычных асобаў. Пасля заканчэння мадэрнізацыі Дзятлаўскі ўчастак электрасувязі зацікаўлены ў выпуску новага тэлефоннага даведніка.

Апошні званок паступіў ад жыхара вёскі Сверплевічы. Мужчыну непакоіла пытанне размяшчэння пладовых дрэваў уздоўж межаў участка. Аднак заяўнік выказаў жаданне абмеркаваць з дэпутатам свае праблемы ў час асабістага прыёму. Уладзімір Сіняк паабяцаў вяскоўцу, што такі прыём ён правядзе ў Дзятлаве, як толькі палепшыцца эпідэміялагічная сітуацыя. Безумоўна, жыхара Сверплевічаў папярэдзяць аб сустрэчы загадзя.

Ірына СТЫРНІК
Фота аўтара

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

5 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

6 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

7 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

7 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

8 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

9 часов ago