Нагадаю, што ў сакавіку 2015 года Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі запусціла новы праект: кожны апошні чацвер месяца прававыя інспектары Федэрацыі выязджаюць у розныя раёны краіны, прапаноўваючы бясплатную юрыдычную дапамогу. Па словах галоўнага прававога інспектара працы Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Вольгі Калінка, якая чарговую выязную сустрэчу правяла ў Дзятлаве ў рэдакцыі раённай газеты і ў раённым аб’яднанні прафсаюзаў, такая форма работы мае пэўныя перавагі ў параўнанні са звычайнай юрыдычнай кансультацыяй.

– Кансультацыі ажыццяўляюцца ў раённых цэнтрах, гарадскіх пасёлках, у арганізацыях і на прадпрыемствах. Гэта значыць, што грамадзянам не трэба ехаць у абласны цэнтр або сталіцу, каб пабываць на прыёме ў юрыста, часта людзі могуць атрымаць юрыдычныя парады прама на працоўным месцы, бо кожны раз мы праводзім прыёмы на базе розных арганізацый і структур, – адзначыла Вольга Уладзіміраўна.

У сустрэчы з грамадзянамі таксама прымалі ўдзел намеснік пракурора Дзятлаўскага раёна Аляксандр Юркевіч і старшыня Дзятлаўскага аб’яднання прафсаюзаў Андрэй Сатараў.

Да спецыялістаў звярнуліся дзятлаўчане з пытаннямі, якія тычацца незаконнага звальнення, адмовы ў аказанні дапамогі работніку арганізацыі і іншымі. На ўсе пытанні заяўнікі атрымалі вычарпальныя адказы.

— Аналіз зваротаў паказвае, што асноўная маса праблем, з якімі людзі прыходзяць да прафсаюзных інспектараў, закранаюць працоўную дзейнасць (каля 60 %). Другімі па актуальнасці з’яўляюцца пытанні прымянення жыллёвага заканадаўства, на трэцім месцы – пенсійнага, — падкрэсліла напрыканцы прыёму Вольга Калінка.

Ірына КАМАРОВА

Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации