Экспарт беларускай сельгаспрадукцыі дасягнуў амаль $5 млрд па выніках 2017 года, паведаміў 28 студзеня першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Марыніч у эфіры тэлеканала АНТ, перадае БЕЛТА. Леанід Марыніч падкрэсліў, што рост экспарту да $5 млрд сведчыць аб тым, што перапрацоўка стала больш паглыбленай. “Сёння мы прадаём канечны прадукт з высокай дабаўленай вартасцю”, – адзначыў першы намеснік міністра. Ён сказаў, што ў 2016 годзе Беларусь экспартавала прадуктаў харчавання на $4,2 млрд. Беларускія прадукты харчавання пастаўляюцца ў 70 краін свету, больш за дзесяць новых рынкаў было адкрыта ў 2017-м. Беларусь з мінулага года пачала экспартаваць сваю сельгаспрадукцыю ў Італію, Вялікабрытанію, Егіпет, расказаў Леанід Марыніч. Расійскі рынак па-ранейшаму застаецца асноўным для краіны, але пастаўкі паступова дыверсіфікуюцца, звярнуў увагу першы намеснік міністра.
БелТА

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации