Супрацоўнікі Дзятлаўскага РАНС працягваюць прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні пажараў у дамах і недапушчэнні гібелі людзей на іх.

Ратаўнікі сумесна з прадстаўнікамі СМІ ў час рэйду правялі абследаванне домаўладанняў сацыяльна неабароненых катэгорый грамадзян на тэрыторыі Вензавецкага сельскага савета.

З жыхарамі праводзіліся прафілактычныя гутаркі па веданні і выкананні асноўных патрабаванняў правілаў пажарнай бяспекі. Ратаўнікі звярталі ўвагу на пячное ацяпленне, у выпадках выяўлення недахопаў рэкамендавалі домаўладальнікам іх ліквідаваць у бліжэйшы час.

Акрамя гэтага, нагадалі пра недапушчэнне курэння ў стане алкагольнага ап’янення, рэкамендавалі захоўваць пастаянную пільнасць пры выкарыстанні газавых і электрычных прыбораў, звярнулі ўвагу на неабходнасць устанаўлення аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

Мікіта КАНДРАТОВІЧ,
інспектар Дзятлаўскага РАНС

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?
Предыдущая новость

Следующая новость

Похожие публикации