У народзе кажуць: “Бяду лягчэй папярэдзіць, чым ухіляць яе наступствы”, таму на Дзятлаўшчыне шмат увагі надаецца прафілактычным мерапрыемствам.
Сярод найбольш маштабных з іх – комплексныя адпрацоўкі адміністрацыйных тэрыторый. Апошняя, згодна з распараджэннем раённага выканаўчага камітэта № 162р ад 27 кастрычніка 2021 года, адбылася ў Дзятлаўскім сельскім савеце. Працавала некалькі рэйдавых груп, у склад якіх разам з супрацоўнікамі міліцыі, спецыялістамі раённага і сельскага выканаўчых камітэтаў увайшлі прадстаўнікі аддзела па надзвычайных сітуацыях, медыкі, педагогі, сацыяльныя работнікі, камунальнікі.
Спецыялісты службаў прафілактыкі ў гэты дзень не абышлі ўвагай жыхароў, схільных да ўчынення правапарушэнняў у сферы сямейна-бытавых адносінаў, як правіла, гэта людзі, якія злоўжываюць алкагольнымі напоямі, знаходзяцца на розных відах уліку (усяго праверана 16 такіх асобаў). З імі праведзены тлумачальныя гутаркі аб адказнасці за адміністрацыйныя правапарушэнні і магчымым накіраванні ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі.
У час адпрацоўкі сельсавета была затрымана і дастаўлена ў ізалятар часовага ўтрымання аддзела ўнутраных спраў грамадзянка, якая знаходзілася ў вышуку.
Работнікі сацыяльнай абароны, адукацыі, супрацоўнікі міліцыі і раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі агляд домаўладанняў і кватэр шматдзетных сем’яў, адзінокіх састарэлых грамадзян і інвалідаў. Наведалі спецыялісты і ненадзейныя сем’і сельсавета, а таксама праверылі гандлёвыя аб’екты на прадмет рэалізацыі непаўналетнім алкаголю. Пагутарылі з бацькамі маленькіх дзяцей, даведаліся аб графіках іх работы, расказалі матулям, якія знаходзяцца ў водпуску па доглядзе дзяцей да трох гадоў, аб магчымасці наведвання непаўналетнімі дашкольных установаў. Заадно ў час знаходжання на тэрыторыі сельсавета ўдзельнікі рэйду цікавіліся, як вучні Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы наведваюць гурткі і секцыі ўстановы і аб’яднанні па інтарэсах, якія працуюць на базе Дома культуры аграгарадка.
Група, у якой пераважалі праваахоўнікі, праверыла 8 замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства.
Жыхарам усіх домаўладанняў, куды заходзілі спецыялісты, нагадвалі пра выкананне правілаў пажарнай бяспекі. Састарэлым людзям расказалі, што трэба рабіць, калі ў вёсцы з’яўляюцца асобы нацыянальнасці рома ці незнаёмцы, якія прапаноўваюць тавары і паслугі або прадстаўляюцца работнікамі розных службаў.
У час рэйд-праверкі таксама адбыўся маніторынг дамоў, адключаных ад сістэмы энергазабеспячэння за неаплату запазычанасці, струхнелых і нежылых будынкаў.
Супрацоўнікі міліцыі і ратаўнікі выступілі перад калектывам сельсавета, расказалі пра бяспеку жыццядзейнасці. Для папярэджання крадзяжоў былі правераны арганізацыі і ўстановы сельсавета, іх тэхнічная ўмацаванасць, работа вартавой аховы – парушэнняў не выяўлена.
Як расказала старшы інспектар прафілактыкі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Наталля Акуновіч, комплексныя адпрацоўкі тэрыторый дазваляюць надаць увагу большасці катэгорый жыхароў, у тым ліку грамадзянам, якія знаходзяцца на розных відах уліку. Практыка паказала, што такая работа дае свой плён, таму падобныя мерапрыемствы будуць праводзіцца і ў іншых сельсаветах нашага раёна.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…
Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…
Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…