Напрыканцы кастрычніка сваё 80-годдзе адзначыла наша зямлячка з вёскі Уланаўшчына Ганна Болтач (у дзявоцтве Баброўская).

У юбілейны дзень нараджэння да Ганны Міхайлаўны рэйд-віншаванне ў рамках праекта “Глыбінкай жыве Беларусь” арганізавалі работнікі сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці Ганна Харлінская, Ірына Бакшук, Марына Варган.

Надвор’е, як на заказ, выдалася ясным і сонечным, не па-кастрычніцку цёплым, таму юбілярка сустракала гасцей на падворку. Жывыя гукі баяна разліваліся па ўсёй ваколіцы, артысты спявалі для Ганны Болтач песні яе маладосці, зычылі ёй моцнага здароўя, клопату блізкіх, яснага мірнага неба над галавой і каб “восень жыцця” выдалася такой жа пагодлівай і сонечнай, як дзень сустрэчы.

Юбілярка расказала гасцям, што нарадзілася і вырасла тут, ва Уланаўшчыне. Жыццё ніколі яе не песціла: на дарогах вайны загінуў бацька, маці сама паставіла на ногі адзіную дачку. Каб падтрымаць матулю, у 16 гадоў Ганна пачала працаваць у мясцовым калгасе на паляводстве. Узгадвае, што было складана: палолі дзялкі, збіралі каменне, уручную выконвалі іншыя палявыя работы. Калі ў гаспадарцы пабудавалі свінакомплекс, жанчына перайшла працаваць туды, адтуль выйшла на заслужаны адпачынак. Падлічвае, што яе агульны стаж складае больш за палову жыцця.

З будучым мужам, Пятром Сцяпанавічам, былі знаёмы з дзяцінства, бо ён таксама родам з Уланаўшчыны. Разам выгадавалі траіх дзяцей: дачок Зою і Лену, якія жывуць у Мінску, сына Уладзіміра, які застаўся жыць з матуляй. Цяпер Ганна Міхайлаўна – бабуля траіх унукаў і дваіх праўнукаў.

Дарэчы, у мамін юбілейны дзень нараджэння дочкі прыехалі са сталіцы, прывезлі дарагому чалавеку торт, зроблены на заказ.

– Матуля вельмі любіць салодкае, – падзяліліся сакрэтам выбару падарунка Зоя і Лена. – Ведаючы гэта, мы часта перадаём ёй розныя пачастункі. А сёння будзе магчымасць разам пасядзець за чаем, пагутарыць, парадавацца за маму. Мы пастаянна ёй тэлефануем, але “жывыя” стасункі – гэта зусім іншае, яны дораць нам душэўную цеплыню.

Гадуючы сваіх дзяцей, Ганна Болтач заўсёды вучыла іх быць стараннымі ў школе, адказнымі на рабоце, добразычлівымі да людзей. Такія ж парады юбілярка адрасуе сучаснаму маладому пакаленню, а яшчэ раіць не ленавацца і старанна працаваць, бо ўсё ў гэтым жыцці: і шчасце, і хлеб – прыходзіць праз працу.

Ірына СТЫРНІК      

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Нам даверана памяць. Спалены боль Дзятлаўшчыны

Зусім нядаўна на Дзятлаўшчыне прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 82-й гадавіне вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аднак…

12 часов ago

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

15 часов ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

19 часов ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!!

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

20 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

2 дня ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

2 дня ago