Прафарыентацыя. Яшчэ адна цікавая сустрэча

Каб даведацца, як да чытача прыходзіць газета, выхаванцы летніка “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы наведаліся ў рэдакцыю раённай газеты  “Перамога”.

Сустрэча стала для школьнікаў і карыснай, і пазнавальнай. Яны прайшлі па рабочых кабінетах, пазнаёміліся з супрацоўнікамі рэдакцыі, а таксама ўбачылі, як фарміруецца новы нумар выдання. Крок за крокам, ад работы карэспандэнта, напісання тэксту будучага артыкула, яго карэкціроўкі і вёрсткі газетнай паласы да гатовага экзэмпляра  газеты – такі шлях адолелі  ўдзельнікі экскурсіі.

Цікавасць выклікалі шматлікія ўзнагароды  і дасягненні калектыву раёнкі за гады яе існавання, сярод якіх перамога ў Нацыянальным конкурсе СМІ “Залатая Літара”, а таксама тэматычныя конкурсныя альбомы, створаныя супрацоўнікамі.

Пазнаёміліся і з выпускамі выдання былых гадоў, адзначылі, наколькі сёння змяніўся выгляд і змест газеты. Сёлета “Перамозе” споўніцца 81 год, але яна, як і заўсёды, застаецца на перадавой: даносіць да свайго чытача самыя свежыя і актуальныя навіны, з’яўляецца для  яго дарадцам,  памочнікам і цікавым суразмоўцам.

Ну а нас, тых, хто паўсядзённа працуе над іміджам сваёй газеты, радавалі іх дапытлівасць, цікаўнасць, бадзёры настрой, радасныя ўсмешкі на тварах і проста яшчэ дзіцячая непасрэднасць. На памяць аб сустрэчы засталіся фотаздымкі і, канечне ж, кожнаму – газетны нумар.

Спадзяёмся, што сяброў у нашай раённай газеты пабольшала. Чакаем і вас, бо заўжды рады гасцям.

Таццяна САНЮК

Фота Наталлі АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Кто подпадает под амнистию в связи с Годом белорусской женщины? Чуприс раскрыла детали законопроекта

Заместитель главы Администрации Президента Ольга Чуприс раскрыла подробности законопроекта "Об амнистии в связи с Годом…

1 час ago

Знаёмцеся з карыснай інфармацыяй

На афіцыйным сайце Міністэрства па падатках і зборах (nalog.gov.by) можна знайсці шмат карыснай інфармацыі. Так,…

3 часа ago

«Бронза» у дятловских легкоатлетов

Команда Дятловского района успешно выступила на осеннем первенстве Гродненской области по легкой атлетике среди юношей…

3 часа ago

Выязная калегія ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама праходзіць на Дзятлаўшчыне

У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…

19 часов ago

Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…

19 часов ago

Работы на фінішнай прамой

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…

19 часов ago