Знайсці адказ на гэта пытанне навучэнцы 6 класа гімназіі № 1 горада Дзятлава вырашылі ў рэдакцыі раённай газеты, якой у верасні споўнілася 80 гадоў.
Спецыялісты раёнкі пазнаёмілі дзяцей з гісторыяй выдання, яны пагарталі нумары газеты далёкіх для іх 1970-1990-х гадоў, з цікавасцю разглядалі рарытэтныя і сучасныя тэхнічныя сродкі.
Даведаліся гімназісты і пра спецыфіку працы творчых і тэхнічных супрацоўнікаў раённага выдання, якімі навыкамі павінен валодаць журналіст, як рыхтуецца артыкул для публікацыі. А таксама змаглі адчуць сябе ў ролі карэспандэнта і фатографа: вучыліся працаваць з прафесійнай фотакамерай. Пераходзячы з аднаго аддзела ў другі, дзеці даведаліся, як рыхтуецца кожны нумар, які парадак размяшчэння інфармацыі на старонках газеты, як вярстаецца яна на камп’ютары і куды адпраўляецца пасля вёрсткі, каб ужо раніцай свежы нумар “Перамогі” лёг на стол свайго чытача.
На пытанні гімназістаў адказала галоўны рэдактар Ірына Камарова. Яна расказала пра свой шлях у прафесію, прадэманстравала дасягненні калектыву. Сярод іх галоўная ўзнагарода – статуэтка “Залатая Літара”, якой рэдакцыя раённай газеты была ўзнагароджана ў 2021 годзе за перамогу ў Нацыянальным конкурсе сярод СМІ.
– Гэта вялікая праца. Трэба збіраць інфармацыю, пісаць артыкулы, падбіраць загалоўкі, каб зацікавіць чытача. Газету патрэбна яшчэ і звярстаць. Мне было цікава даведацца, як працуюць карэспандэнты, – адзначыў юны чытач газеты Андрэй Жыбко.
– Трэба шмат ведаць, умець данесці інфармацыю чытачу. Праца карэспандэнтаў вельмі цікавая, але складаная. Яны не толькі пішуць разнастайныя матэрыялы, але і здымаюць відэа, робяць фотаздымкі, – дадала яго аднакласніца Ангеліна Ванчук.
За 80 гадоў мянялася аблічча газеты, прыходзілі новыя супрацоўнікі, але галоўнае засталося нязменным – “Перамога” заўсёды аб’ектыўна расказвае сваім чытачам пра галоўныя падзеі ў жыцці горада, раёна, рэгіёна, краіны.
Аксана ВАНЧУК,
класны кіраўнік 6 класа гімназіі № 1 горада Дзятлава
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее
#нашалепшае
Оперативная информация Управления сельского хозяйства и продовольствия райисполкома на утро 21 августа 2026 года. Подписывайтесь…
На Дзятлаўшчыне праходзіць праверка работы аб’ектаў аховы здароўя і сацыяльных аб’ектаў у сферы пажарнай бяспекі,…
В целях предупреждения и профилактики детского дорожно-транспортного травматизма, в период с 25 августа по 5…
КГК Гродненской области выявил нарушения при исполнении поручения Главы государства о наведении порядка на земле…
Комитетом государственного контроля Гродненской области изучается вопрос своевременности выплаты заработной платы, среднего заработка за время…
Указ Президента Республики Беларусь от 27.11.2000 № 631 «О предоставлении льготных кредитов отдельным категориям граждан». Данная…