21 лістапада ў Дзятлаўскім дзяржаўным гісторыка-краязнаўчым музеі адбылося адкрыццё выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Таленты Дзятлаўскай зямлі”.

На выставе вы пазнаёміцеся з калекцыямі работ майстроў Дзятлаўшчыны, якія сваёй творчасцю ўносяць вялікі ўклад у захаванне і развіццё традыцыйнай народнай культуры. Нашы майстры працуюць ў аддзеле традыцыйнага мастацтва і рамёстваў ДУК «Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці».


Як распавядаюць нашы бабулі — раней усё трэба было зрабіць самім, сваімі рукамі — наткать і на абрусы, і на прасціны, і на ручнікі, і на мяшкі, і посцілкі выткаць. А мужчыны ўмелі гаршкі са збанамі зрабіць, і кошыкі сплесці.
Выставачная экспазіцыя пачынаецца дэманстрацыяй святочнага мужчынскага і жаночага народнага касцюма «строю» Дзятлаўшчыны.
Звесткі аб характэрных рысах мясцовага касцюма збіраліся спецыялістамі аддзела метадычнай работы ДУК «Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» па крупінках у шматлікіх экспедыцыях па вёсках Дзятлаўскага раёна, запісы аб якіх яны захоўваюць як рэліквію.
Дзятлаўскі «строй» адлюстроўвае настрой і характар працавітых і сціплых людзей, трохі вышыўкі — перапляценне ромбаў і дыяганаляў, паясок, просты крой, у астатнім, як і ў будзённы дзень, без лішніх дэталяў.
З мэтай нагадаць гісторыю рамёстваў беларускай вёскі, значнае месца на нашай выставе адведзена этнаграфічным экспанатам майстроў ткацтва — Марыі Мікалаеўны Касіла з вёскі Труханавічы, Соф’і Сямёнаўны Касцюк з в. Белякі і Ніны Сямёнаўны Ёдка з в. Погіры — жанчын той эпохі, спадчына якіх закранае сэрцы да сённяшніх дзён.
На выстаўцы інфармацыйна прадстаўлены абрад «Юр’е» в.Ахонава, які занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь і з’яўляецца першым элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гродзенскай вобласці.
Брэндавы сувенір Дзятлаўшчыны, выраблены нашымі майстрамі ў гонар гэтага абраду, утрымлівае часцінку «Юр’еўскага пояса». Існуе павер’е, што кавалачкі пояса маюць сілу абярэгу.
Майстры аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў перадаюць свой вопыт і ўменне па розных традыцыйных відах мастацтва, такіх як вязанне кручком, ткацтва паясоў, вышыўка процягам і крыжыкам, лазапляценне і шмат іншага.
А зараз, давайце пазнаёмімся з майстрамі аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў ДУК «Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці».

Марына Лотыш — супрацоўніца аддзела, майстар па вязанні кручком, нарадзілася ў Рэспубліцы Казахстан і пераняла майстэрства ад сваёй бабулі Ульяны Ягунько, ўраджэнкі в. Блізная Пружанскага раёна. У 1998 годзе Марына Віктараўна вярнулася на сваю гістарычную радзіму. Яна выдатная майстрыца па вырабе розных сурвэтак, карункаў з непаўторнымі ўзорамі і перапляценнямі. А ў 2023 годзе яшчэ і пераняла майстэрства прадзення на калаўроце ад Марыі Мясаед з в. Аляхновічы.
Як пачатак адраджэння ткацтва ў нашы дні, прадстаўлена калекцыя паясоў Валянціны Гнаінскай — майстра па ткацтву паясоў, загадчыцы аддзела. Яшчэ маленькай дзяўчынкай яна дапамагала бабулі перакладваць дошчачкі на кроснах, трохі спрабавала ткаць посцілкі. Сёння па крупінках Валянціна збірае ўзоры майстрыц з мясцовых вёсак і перадае іх у тканых паясах.

Вольга Барабан на выстаўцы прадстаўляе наборы сурвэтак і ручнікоў, выкананых у тэхніках традыцыйнай народнай вышыўкі процягам і крыжыкам. Асабліва ўвагу прыцягваюць ручнікі, дзе злучыліся традыцыя і сучаснасць, беларускі арнамент і сучасная інкрустацыя карункамі.
Вырабы з лазы майстра Сяргея Балыкова заўсёды захопліваюць сваёй непаўторнасцю і палётам фантазіі.


Майстэрству Сяргей Аляксандравіч навучыўся самастойна шляхам проб і памылак. А калі ўбачыў, якім велізарным попытам і цікавасцю карыстаюцца яго такія розныя вазы, кошыкі, цукерніцы, хаткі для жывёл на розных выставах і фэстах, зразумеў, што знайшоў сваю справу жыцця.


У экспазіцыі дэманструюцца работы майстра па вышыўцы Таццяны Загорцавай, якая захавала прыгажосць народнай вышыўкі, маляўнічыя ўзоры і аздабленне ручнікоў карункамі. Таццяна Васільеўна нарадзілася на Палессі. Майстэрства вышыўкі пераняла ад маці. Са сваёй калекцыяй наведала выставы ў Мінску, Гродне, Лідзе, Наваградку і іншых кутках нашай радзімы, а таксама прымала ўдзел у рэспубліканскім праекце «Культурная спадчына Беларусі» па стварэнні мастацкага твора «Карта Беларусі».

Усе майстры адлюстроўваюць саму назву нашай выстаўкі — «Таленты Дзятлаўскай зямлі» — сціплыя, таленавітыя, узгадаваныя нашай беларускай зямлёй, нашай Дзятлаўшчынай, якія дораць праз сваё мастацтва нам цеплыню сваіх сэрцаў.

Выстаўка будзе працаваць да 7 снежня. Шчыра запрашаем!

Дзятлаўскі дзяржаўны гісторыка-краязнаўчы музей

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее
#нашалепшае

administrator

Recent Posts

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

12 часов ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

12 часов ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

13 часов ago

Добрахвотнікаў стала больш

У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…

13 часов ago

Макроэкономическая стабильность и повышение качества жизни. Александр Лукашенко назвал базовые цели ЕАЭС

Президент Беларуси Александр Лукашенко на заседании Высшего Евразийского экономического совета назвал базовые цели ЕАЭС, передает корреспондент БЕЛТА. "Реагировать…

14 часов ago

Программа заключительных мероприятий XV Республиканского фестиваля национальных культур

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

14 часов ago