Прафарыентацыя. Лета разам з “Перамогай”

Пра тое, што яны добра знаёмы з раёнкай і выпісваюць яе дома, яшчэ з парога заявілі юныя наведвальнікі  – выхаванцы аздараўленчага летніка “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы, якія ў час летняга адпачынку наведалі рэдакцыю раённай газеты “Перамога”.

Як аказалася, многім з іх падабаецца прафесія журналіста, бачылі неаднойчы, як яны  працуюць на раённых мерапрыемствах, ведаюць і чытаюць рубрыку пра школьныя навіны. Іх цікаўнасць датычылася таго, як спраўляецца калектыў з такім вялікім аб’ёмам матэрыялаў і падзей, як гэта ўсё змяшчаецца на старонках выдання, ці складана вярстаць нумар, ці надакучвае выконваць увесь час падобную работу. А калі пачулі, што з газетай супрацоўнічаюць навучэнцы школ, юныя журналісты, кожнае лета тут праходзяць практыку студэнты-першакурснікі, якія навучаюцца гэтай спецыяльнасці, выказалі зацікаўленасць паспрабаваць сябе ў напісанні тэкстаў.

Не абышлося, вядома ж, без экскурсіі і знаёмства з супрацоўнікамі, структурай арганізацыі і асаблівасцямі яе работы.

А яшчэ – агульнае фота на памяць, яркія ўражанні і чаканне сустрэчы з новым выпускам газеты.

Таццяна САНЮК
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

У медыцынскай сям’і раёна – папаўненне

Крыху больш за два месяцы таму свой працоўны шлях у розных арганізацыях і ўстановах пачалі…

30 минут ago

Руслан Крукович встретился с личным составом Дятловского районного отдела МЧС

Заместитель начальника Гродненского областного управления МЧС Руслан Крукович в рамках акции «Дойти до каждого» провел…

53 минуты ago

У банкаўскай сферы раёна – новы кіраўнік

6 кастрычніка 2026 года начальнікам цэнтра банкаўскіх паслуг № 422 у горадзе Дзятлаве рэгіянальнай дырэкцыі…

18 часов ago

Гісторыі розныя, праблема аднолькавая

У Парэцкім сельвыканкаме прайшло пасяджэнне мясцовага савета грамадскага пункта аховы правапарадку, сумешчанае з выязным кірмашом…

19 часов ago

В Гродно чествовали работников культуры со всего региона

Эти люди ежедневно создают праздничную атмосферу. Накануне профессионального праздника состоялась торжественная церемония награждения лучших представителей…

19 часов ago

В Дятловском районе потеплеют батареи

Как отметили в Дятловском РУП ЖКХ, с сегодняшнего дня в районе начинается отопительный период. В…

20 часов ago