Пра тое, што яны добра знаёмы з раёнкай і выпісваюць яе дома, яшчэ з парога заявілі юныя наведвальнікі – выхаванцы аздараўленчага летніка “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы, якія ў час летняга адпачынку наведалі рэдакцыю раённай газеты “Перамога”.
Як аказалася, многім з іх падабаецца прафесія журналіста, бачылі неаднойчы, як яны працуюць на раённых мерапрыемствах, ведаюць і чытаюць рубрыку пра школьныя навіны. Іх цікаўнасць датычылася таго, як спраўляецца калектыў з такім вялікім аб’ёмам матэрыялаў і падзей, як гэта ўсё змяшчаецца на старонках выдання, ці складана вярстаць нумар, ці надакучвае выконваць увесь час падобную работу. А калі пачулі, што з газетай супрацоўнічаюць навучэнцы школ, юныя журналісты, кожнае лета тут праходзяць практыку студэнты-першакурснікі, якія навучаюцца гэтай спецыяльнасці, выказалі зацікаўленасць паспрабаваць сябе ў напісанні тэкстаў.
Не абышлося, вядома ж, без экскурсіі і знаёмства з супрацоўнікамі, структурай арганізацыі і асаблівасцямі яе работы.
А яшчэ – агульнае фота па памяць, яркія ўражанні і чаканне сустрэчы з новым выпускам газеты.
Таццяна САНЮК
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае