Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Надзея Драган: “Мой дзень пачынаецца з малітвы”

Чарговы напрамак “Клуба на колах” сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці – вёска Зачэпічы. Менавіта сюды творчы калектыў сектара накіраваўся для таго, каб павіншаваць з 85-гадовым юбілеем Надзею Драган.

Надзея Піліпаўна пражыла доўгае жыццё, у якім былі і цяжкасці, і радасці, любіць успамінаць і расказваць пра яго. Нарадзілася юбілярка ў шматдзетнай сям’і, у якой выхоўвалася шэсць дзяцей, а яна была самай малодшай. Бацьку дзяўчынка не памятала, калі ёй было амаль чатыры гады, ён памёр ад невылечнай хваробы. Сям’я засталася без карміцеля, акрамя таго, прыйшлося прытуліць трохгадовую сірату Іру – стрыечную пляменніцу, якая засталася без бацькоў.

– Мама вымушана была працаваць у калгасе, а мы хадзілі ў лес па ягады і грыбы, потым насілі іх на рынак у Дзятлава, каб прадаць і купіць жыццёва неабходныя тавары – адзенне, абутак і іншае. За цэлы год працы ў калгасе маме давалі ўсяго 30 кілаграмаў збожжа. Добра, што была свая вялікая гаспадарка ды зямельны надзел, на якім вырошчвалі агародніну. Скідкі на ўзрост не было, усе ад малога да вялікага працавалі не пакладаючы рук. Масла, смятану, яйкі, сушаныя грыбы насілі на рынак у Беліцу. Так і выжывалі, – успамінае юбілярка.

Мама як магла давала жыццёвыя навыкі сваім дзецям. Але ткаць, вышываць і вязаць, як ні дзіўна, вучыў брат Пётр, якому падабалася займацца рукадзеллем.

Надзея чатыры класы адвучылася ў вёсцы Зачэпічы, а да дзявятага хадзіла ў Нагародавічы і Беліцу. Пасля школы скончыла гандлёвыя курсы, але працаваць пачала не па спецыяльнасці, а афіцыянткай у вайсковай часці. Там жа дзяўчына і пазнаёмілася з будучым мужам Сяргеем, ураджэнцам Малдавіі. Каля 20 гадоў яна працавала ў вайсковай часці, пакуль тую не расфарміравалі. Прыйшлося шукаць работу ў калгасе, і жанчына пайшла даяркай на ферму. На пенсіі яна таксама актыўнічала – збірала для продажу ягады і грыбы, захапілася лекавымі травамі.

У сям’і нарадзіліся два сыны. Уладзімір цяпер жыве ў Астраўцы, а Юрый застаўся ў роднай вёсцы Зачэпічы.

– Мой дзень пачынаецца з малітвы за дзяцей і ўнукаў і заканчваецца малітвамі. Вера мне вельмі дапамагала ў самыя цяжкія перыяды жыцця. Прыйшлося моцна перажываць за сыноў. Уладзімір трапіў служыць у Афганістан, а Юрый – у Германію. Дзякуй Богу, яны вярнуліся дадому жывымі і здаровымі, стварылі свае сем’і. Цяпер мяне радуюць чацвёра ўнукаў, праўнучка і праўнук. Вышываю і вяжу да гэтага часу. Усім унукам на вяселле ў падарунак вышыла ручнікі, – кажа жанчына.

– Мая свякроў дастойная найлепшых слоў захаплення і падзякі. Для мяне яна другая маці, шчыра ёй удзячная за тую неацэнную дапамогу, якую яна аказвала нам сваімі парадамі і падказкамі, у выхаванні нашых дзяцей. Мы захапляемся яе жыццярадаснасцю, актыўнасцю. Жадаем ёй здароўя яшчэ на доўгія гады, – гаворыць нявестка Надзеі Піліпаўны Галіна.

– Успамінаючы сваё дзяцінства, на душы становіцца горка і цяжка. Памятаю вайну не па чутках. Як ехалі з мамай на кані праз поле, і там на нашых вачах немцы расстрэльвалі жанчыну партызанку. Як расстралялі маладога хлопца суседа і яго маці ў іх доме. Як мы маленькія хаваліся ў бульбяной яме… І пастаянны голад. А цяпер жыццё зусім іншае, усяго хапае. Хачу пажадаць маладому пакаленню берагчы сваё здароўе і шанаваць адзін аднаго. Усім мірнага неба над галавой, – дадала Надзея Піліпаўна.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#годбелорусскойженщины

administrator

Recent Posts

“Зецельскі фэст” – тэрыторыя шчасця

30 мая ў рамках дзясятага фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” горад Дзятлава ператварыўся ў сапраўдную…

51 минута ago

«Зецельскі фэст» ў Дзятлаве.  Шэсце па цэнтральнай вуліцы

Урачыста, прыгожа, з цудоўным настроем  пачалося свята сямейнага адпачынку "Зецельскі фэст" ў Дзятлаве. Пад гукі…

3 часа ago

На Зецельскім фэсце гуляе народ…

На Зецельскім фэсце гуляе народ,На плошчы вясёлы вядзе карагод,Танцуе, спявае і славіць сям’ю,А хтосьці газеце…

8 часов ago

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

23 часа ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

23 часа ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

24 часа ago