Намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела пенсій і дапамог упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ірына Баравік расказала, на якія віды падтрымкі могуць разлічваць сем’і, дзе гадуецца дзіця-інвалід.
– Па-першае, гэта права на дапамогу на дзяцей старэйшых за тры гады з асобных катэгорый сем’яў. Яно прадастаўляецца маці (мачасе) або бацьку (айчыму) у поўнай сям’і, аднаму з бацькоў у няпоўнай сям’і, усынаўляльніку (удачаральніку), апекуну пры выхаванні дзіцяці (дзяцей) старэйшага за тры гады, калі ў сям’і гадуецца дзіця-інвалід.
Пры гэтым абавязковай умовай з’яўляецца, каб бацька ў поўнай сям’і або адзін з бацькоў у няпоўнай працавалі ў Беларусі ці былі занятыя ў папярэднім годзе не менш за шэсць месяцаў і працавалі (былі занятыя) на момант звароту па дапамогу.
Дапамога прызначаецца з дня ўстанаўлення інваліднасці і далей – штогадова на кожны год. Пры звароце пасля шасці месяцаў з дня ўзнікнення права дапамога прызначаецца з даты падачы заявы. Яна выплачваецца на ўсіх дзяцей старэйшых за тры гады, якія гадуюцца ў такой сям’і.
Памер дапамогі на дзіця-інваліда – 70 % бюджэту пражытачнага мінімуму, на іншых – 50 %.
Па-другое, гэта права на дапамогу па доглядзе дзіцяці-інваліда да 18 гадоў. Яго маюць маці (мачаха) або бацька (айчым) у поўнай сям’і, адзін з бацькоў у няпоўнай сям’і, усынаўляльнік (удачаральнік), апякун дзіцяці-інваліда, які фактычна ажыццяўляе яго догляд, калі не мае іншых відаў занятасці, акрамя занятасці на наступных умовах:
Іншыя асобы маюць права на дапамогу па доглядзе дзіцяці-інваліда да 18 гадоў пры ўмове, калі яны не працуюць (не служаць), не вучацца і не маюць іншых відаў занятасці.
Памеры дапамогі: на дзіця з І, ІІ ступенню страты здароўя – 100 % бюджэту пражытачнага мінімуму, на дзіця з ІІІ, ІV ступенню страты здароўя – да трох гадоў – 100 % БПМ, пасля трох – 120 %.
Дапамога па доглядзе дзіцяці-інваліда да 18 гадоў прызначаецца незалежна ад прызначэння дзіцяці-інваліду іншых відаў дапамог.
У сем’яў з дзецьмі-інвалідамі ёсць ільготы:
Спынілася Ірына Баравік і на парадку накіравання на санаторна-курортнае лячэнне дзяцей-інвалідаў да 18 гадоў.
– Парадак забеспячэння насельніцтва санаторна-курортным лячэннем вызначаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 жніўня 2006 года № 542 “Аб санаторна-курортным лячэнні і аздараўленні насельніцтва”.
Пуцёўкі для дзяцей-інвалідаў за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту выдзяляюцца і выдаюцца па рашэнні Прадстаўніцтваў Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва па месцы жыхарства грамадзян. Кантакты і графік работы спецыялістаў прадстаўніцтваў размешчаны на сайце Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва www.rco.by.
Для выдзялення пуцёўкі грамадзяне падаюць пісьмовую заяву з медыцынскай даведкай аб неабходнасці санаторна-курортнага лячэння і копію пасведчання дзіцяці-інваліда. Пры наяўнасці заключэння аб неабходнасці суправаджэння выдзяляюцца пуцёўкі і дзіцяці, і суправаджальніку. Яны даюцца бясплатна.
Таксама для дзяцей-інвалідаў можа быць выдзелена пуцёўка па месцы працы аднаго з бацькоў за кошт сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання. Для яе атрымання неабходна звярнуцца ў камісію па аздараўленні па месцы работы. Пуцёўкі ў дзіцячыя санаторыі выдаюцца бясплатна.
Асобам, якія маюць права на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне за кошт сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання або рэспубліканскага бюджэту, можа быць выдзелена на працягу каляндарнага года не больш за адну пуцёўку.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Пытанне: мой знаёмы хоча стаць дружыннікам? Куды для гэтага трэба звяртацца? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі…
Напярэдадні Дня работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці калектыў Дзятлаўскага філіяла КУП “Гроднааблпаліва” прымаў віншаванні…
На какой урожай зерна кукурузы, сахарной свеклы, картофеля и яблок рассчитывают белорусские аграрии, рассказал журналистам…
Хутка на Дзятлаўшчыне пачнецца кампанія па імунізацыі насельніцтва супраць віруса грыпу. Як да яе рыхтуюцца…
Рэзанансны выпадак адбыўся ў адной з вёсак Дзятлаўскага раёна. Ураджэнец Дзятлаўшчыны, грамадзянін Расійскай Федэрацыі, вярнуўся…
Кожны павінен ведаць, як паводзіць у экстрэмальнай сітуацыі, каб выратаваць сябе і тых, хто побач.…